Студэнцкі атрад прыступіў да працы
26 чэрвеня на базе ААТ «Агра-Калядзічы» пачаў працаваць студэнцкі атрад, у склад якога ўвайшлі вучні нашай школы. Працоўная занятасць насельніцтва — адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця маладой беларускай дзяржавы. Асноўнай часткай сістэмы працаўладкавання ў нашай краіне сталі студэнцкія атрады БРСМ. Для многіх маладых хлопчыкаў і дзяўчынак студэнцкі атрад становіцца школай дарослага жыцця і працы.