Студэнцкі атрад прыступіў да працы

26 чэрвеня на базе ААТ «Агра-Калядзічы» пачаў працаваць студэнцкі атрад, у склад якога ўвайшлі вучні нашай школы. Працоўная занятасць насельніцтва — адзін з прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця маладой беларускай дзяржавы. Асноўнай часткай сістэмы працаўладкавання ў нашай краіне сталі студэнцкія атрады БРСМ. Для многіх маладых хлопчыкаў і дзяўчынак студэнцкі атрад становіцца школай дарослага жыцця і працы.

Продолжить чтениеСтудэнцкі атрад прыступіў да працы

Раённая ваенна-патрыятычная гульня «Орлёнок – 2025»

27 мая ў аг. Руднікі на базе ДУДА «Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна» прайшла раённая ваенна-патрыятычная гульня «Орлёнок – 2025», у якой прыняла ўдзел каманда «Арлы» нашай установы адукацыі.

Продолжить чтениеРаённая ваенна-патрыятычная гульня «Орлёнок – 2025»

РЭСПУБЛІКАНСКІ ФОТАЧЭЛЕНДЖ «СЯМ’Я — ГЭТА…»

Рэспубліканскі фотачэлендж «СЯМ’Я — ГЭТА…», прымеркаванамы да міжнароднага Дня сям’і, міжнароднага Дня абароны дзяцей, у рамках правядзення Усебеларускай акцыі «Беларусь — за здаровую сям’ю і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці!»

Продолжить чтениеРЭСПУБЛІКАНСКІ ФОТАЧЭЛЕНДЖ «СЯМ’Я — ГЭТА…»

80-годдзю прысвячаецца

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.

Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ»  арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.

Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў  стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.

Продолжить чтение80-годдзю прысвячаецца

Раённы фотаконкурс «Сцяг пераможны — радасці сцяг».

На фота: Калашнік Назар, Пухнарэвіч Крысціна

Назва работы: «Мои мысли, летящие вдаль»

Продолжить чтениеРаённы фотаконкурс «Сцяг пераможны — радасці сцяг».

Наведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Брацкаю магілу ў аг.Чарнаўчыцы наведалі навучэнцы нашай школы. У цэнтры вёскі стаіць манумент — скульптурная фігура смуткуючай маці на пастаменце. Пліта з чорнага мармуру з прозвішчамі 507 пахаваных. Побач шэсць стэл з імёнамі воінаў-землякоў, якія загінулі на фронце. Устаноўлены ў 1994 годзе.

Мы ніколі не забудзем тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Наведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі знакавае месца ў аг.Турна Вялікая, каля будынка школы, дзе пахаваны 15 воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых ў ліпені 1941 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 13 партызан, перапахаваных ў 1982г. У 1962 годзе ўстаноўлена скульптура смуткуючай жанчыны.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2025 г.

24 красавіка для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў ШАГ: «Маладосць — час выбару! Кіраванне дзяржавай». На сустрэчы з навучэнцамі ішла размова аб важнасці ўдзелу моладзі ў выбарах, аб праве выбіраць і быць абранымі, аб тым, як маладыя людзі могуць уплываць на будучыню краіны праз удзел у выбарах.

Актыўны ўдзел моладзі ў палітычным жыцці — гэта залог працвітання і развіцця дзяржавы. Таксама былі закрануты пытанні ўдзелу Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў выбарах Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусі.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2025 г.

Акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

12 красавіка вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў «Дай лесу новае жыццё!», прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Продолжить чтениеАкцыя «Дай лесу новае жыццё!»

Удзел у рэспубліканскім суботніку

12 красавіка 2025 года  педагогі, работнікі, члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, прымеркаваным годзе добраўпарадкавання.  Узброіўшыся неабходным інвентаром,  з бадзёрым настроем і энтузіязмам прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы,  сквер і луг каля школы: збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву, вырубвалі галлё і многае іншае. Агульнымі намаганнямі ўсяго за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна, актыўна, дружна, а галоўнае з карысцю, паказаўшы, што праца аб’ядноўвае.

Продолжить чтениеУдзел у рэспубліканскім суботніку