Акцыя «Ніхто не застанецца без увагі»
5 кастрычніка напярэдадні Дня настаўніка ў рамках акцыі «Ніхто не застанецца без увагі». Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» падрыхтавалі паштоўкі і з добрым настроем адправіліся віншаваць настаўнікаў. Цёплыя словы віншаванняў прымалі ветэраны педагагічнай працы Хараўской сярэдня школы: Юзефовіч А.В., Францэвіч А.В., Васюковіч Л.М., Чарняк Т.Л., Коўшык Н.У., Адамовіч Т.К..
Акцыя «Павага. Клопат. Адказнасць»
Штогод 1 кастрычніка святкуецца Дзень пажылых людзей. Гэта свята сталасці, мудрасці і даўгалецця. У гэты дзень актывісты ГА «БРПА», ГА «БРСМ», валанцёрскага атрада «Твори добро» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць». Вучні падрыхтавалі сувеніры і з добрым настроем адправіліся віншаваць нашых дзядуляў і бабуль.
Акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»
Суботні Дзень узаемадзеяння з сям’ёй
28 верасня ў шосты школьны дзень для вучняў былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: гадзіна роздуму «Маці. Дзіця. Вайна», сямейны падворак “Сям’я – гэта 7-Я”, конкурс малюнкаў “Я выбіраю здаровы лад жыцця!”, а таксама актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “З клопатам аб бяспецы малой Радзімы”.
Акцыя «Бяспечная дарога ў школу з БРСМ»
6 верасня ў рамках Тыдня бяспекі ў школе адбылася сустрэча навучэнцаў пачатковых класаў з начальнікам АДАІ Пружанскага РАУС Мышкевічам С. М. У ходзе гутаркі Сяргей Міхайлавіч нагадаў навучэнцам аб выкананні правілаў дарожнага руху, расказаў аб неабходнасці мець пры сабе святлоадбівальныя элементы, а таксама прыняў удзел у акцыі «Бяспечная дарога ў школу з БРСМ». Актывісты ГА «БРСМ», ГА» БРПА » сумесна з супрацоўнікам міліцыі ўручылі першакласнікам флікеры.
Апошні званок для 1-8, 10 класаў
31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні дырэктара школы Сідарук Н.М., пажаданне настаўніцы пачатковых класаў. За плённую працу ў інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах у гэтым навучальным годзе вучні атрымалі шматлікія граматы. Вучням, якім споўнілася 14 гадоў было ўручана падарункавае выданне «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Кіналекторый «Трылогія: Адкрыты кінаархіў»
Ваенна-патрыятычная гульня «Арляня — 2024»
На працягу двух дзён з 10 па 11 мая каманда «Арлы» прымала ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня-2024», праходзячы спаборніцтвы на мясцовасці «Час каманды», у аглядзе строю і песні «Кожны з нас у страі!», «Трапны стралок», «Мужнасць! Адвага! Гонар!», «Баявы лісток», інтэлектуальным квіз-турніры «Памятаем пра мінулае, ганарымся сучаснасцю, думаем пра будучыню!».