Суботні дзень здароўя
Другая субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Сёння вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Што такое здароўе?” і пазнаёміліся падчас мультурока з рознымі відамі спорту. Старэйшыя прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — выбар маладых».
Прыём у акцябраты
27 кстрычніка піянерская дружына імя П.І.Клімука стала яшчэ больш! У сям’ю БРПА прыйшло дзевяць другакласнікаў, цяпер ужо акцябрат.
Суботні дзень грамадскіх аб’яднанняў
Сёння для акцябрат прайшла пазнавальная праграма “Падарожжа з Вогнікам па краіне Піянерыі”, піянеры сустрэліся на віктарыне “Вогнік запрашае на квіз”. Таксама ўсім запомніцца завочнае падарожжа па сайце ГА “БРПА”.
«Лідар-патрыёт» і піянеры Хараўской сярэдняй школы
з 12 па 14 верасня лепшыя піянеры школы (Губарык Павел, Зыбін Арцём, Ангеліна Жур, Злата Варабей і Мікіта Курулюк) разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай сталі ўдзельнікамі традыцыйнага абласнога збору “Лідар-патрыёт”. У гэтым годзе лагер быў прысвечаны 30-гадоваму юбілею БРПА.