З Днём нараджэння, піянерыя!
Дату 13 верасня прынята лічыць днём нараджэння БРПА. Менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб сваёй самастойнай дзейнасці. У гэты дзень быў прыняты Статут, дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Таму сённяшні школьны дзень завяршыўся піянерскім зборам і квэстам «З Днём нараджэння, БРПА!».
Са святам піянерскага сяброўства
Акцыя «Салдацкая хусцінка»
9 мая — самая трагічная і кранальная дата
Віншуем і ганарымся!
Піянерская «СуперТройка» нашай школы ў складзе Вахновіча Антона, Усіка Міхаіла і Чабоцька С.С. прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу лідэраў «СуперТройка». Антон, Міхаіл і Святлана Сцяпанаўна прадстаўлялі наш Пружанскі раён і занялі ІІ месца. Віншуем і ганарымся!
Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва
На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва: конкурс малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», гульнях па станцыях «У пошуках піянерскага вогнішча» і «Быць разам — працаваць у камандзе», інфармацыйныя гадзіны «25-годдзе Асноўнага Закона Краіны” і г.д. 15 сакавіка ў кожным класе прайшоў агульнарэспубліканскі ўрок «Канстытуцыя маёй краіны», а старшакласнікі былі запрошаны на свята «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” , дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга ўручыла навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама вучні школы наведалі выставу «Ідэалогія беларускай дзяржавы».
Суботні дзень карысных спраў
Першая субота сакавіка была прысвечана карысным справам. І пасля гадзіны зносін «Карысныя справы кожнаму прыемныя» вучні прынялі ўдзел у акцыях «Абеліск» і «Клопат». Таксама сёння акцябронак Антон Вахновіч, піянер Міхаіл Усік і важаты Святлана Сцяпанаўна Чабацько прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу лідэраў “СуперТройка”, дзе занялі 1 месца! Дапамагалі ім у гэтым вучань 1 класа Іван Усік і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава.