Дружынныя этапы КВІЗаў
5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра, прайшлі забаўляльна-інтэлектуальныя гульні «Акцябрацкі квіз» і «Піянерскі квіз». Акцябраты і піянеры не толькі праверылі свае веды, але і весела правялі час.
5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра, прайшлі забаўляльна-інтэлектуальныя гульні «Акцябрацкі квіз» і «Піянерскі квіз». Акцябраты і піянеры не толькі праверылі свае веды, але і весела правялі час.
Каманда «Дзьмухаўцы» паспяхова справілася з заданнем лістапада і прайшла квэст-гульню «Школьнае жыццё». Самімі з сабой спаборнічаць не цікава, таму каманда запрасіла іншых акцябрат школы. Піянеры і члены БРСМ падрыхтавалі шмат выпрабаванняў, з якімі «дзьмухаўцы» Рыта, Дзяніс, Саша, Мацвей і Каця лёгка справіліся. І яшчэ раз даказалі, што АКЦЯБРАТЫ-ДРУЖНЫЯ РАБЯТЫ!
Другая субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Сёння вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Што такое здароўе?” і пазнаёміліся падчас мультурока з рознымі відамі спорту. Старэйшыя прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — выбар маладых».
Вучаніцы школы Губарык Ганна і Жур Ангеліна прымалі ўдзел у Восеньскім марафоне, арганізатарам якога выступіла БРПА. Дзяўчынкі кожны дзень атрымлівалі заданне ў ВК, выконвалі яго і збіралі словы-падказкі для выніковага задання-восеньскага вяночка.
На канікулах члены раённай школы піянерскага актыву Марыя Басак і Аліна Скобля плённа папрацавалі над заданнем «Мой дзень у піянерскай дружыне», а таксама правялі майстар-клас «Як правіла завязаць піянерскі гальштук» і з гульнёвай праграмай наведалі выхаванцаў у прышкольным лагеры «Сонейка».