Раённы этап VIII рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”
18 студзеня вучні нашай школы прынялі ўдзел у раённым этапе VIII рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”, які праходзіў на базе ДУА «СШ №5». Прадстаўнікі нашай школы выступалі ў намінацыях «Вакальная творчасць», «Харэаграфічная творчасць», «Тэатр моды», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць».
Акцыя «Тэрыторыя чараўніцтва» і «Цуды на Каляды»
Акцыя «Абеліск»
Акция «От всей души»
В преддверии Нового 2025 года нашей школе прошла трогательная акция «От всей души», совместно с профсоюзной организацией. Эта акция стала проявлением нашей глубокой признательности и уважения к старшему поколению, которое внесло неоценимый вклад в развитие нашего общества. Мы считаем важным дарить тепло, заботу и внимание тем, кто заслужил их особенно.
Дабрачынная акцыя «Гірлянда добрых спраў»
30 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі «Гірлянда добрых спраў» і «Гірлянда жаданняў». Актывісты ГА «БРСМ» і ГА «БРПА», валанцерскага атрада «Твори добро» наведалі адзінокіх людзей, ветэранаў педагагічнай працы, павіншавалі іх з надыходзячымі Навагоднімі святамі, навялі парадак на прыдамавой тэрыторыі.
Акцыя «Тэрыторыя чараўніцтва»
27 снежня члены дзіцячай палаты Пружанскага РС ГА «БРПА», у склад якой увайшоў і наш член ГА «БРПА» Грыгор’еў Ігар, прынялі ўдзел у акцыі «Тэрыторыя чараўніцтва» ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Піянеры наведалі ГУСА «Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і падарылі ёлачныя цацкі і падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі.
Вялікая акцябрацкая гульня
26 снежня каманда акцябрат нашай школы «Ой, да ладненько!» прыняла ўдзел у раённым этапе інтэллектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая акцябрацкая гульня».
Акцыя «Добрае сэрца»
У перыяд пераднавагодніх святаў члены ГА «БРПА», ГА «БРСМ» і валанцёрскага атрада «Твори добро» прынялі ўдзел акцыі «Добрае сэрца» і павіншавалі з надыходзячым Новым годам і Калядамі інвалідаў з дзяцінства. Актывісты пажадалі здароўя, вясёлых святаў і выканання жаданняў.
Я. Мая сям’я. Мая Радзіма.
У рамках навучальнай праграмы тэматычных заняткаў «Я. Мая сям’я. Мая Радзіма.» у 2 класе прайшло мерапрыемства «Школа — наш дом, і мы гаспадары ў ім». Вучні ўспомнілі аб гісторыі нашай школы, абмеркавалі перамогі і дасягненні класа і паставілі пэўныя мэты на другое паўгоддзе.