80-годдзю прысвячаецца
Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі, прайшоў 9 мая каля помнікаў загінуўшым аднавяскоўцам ў аг. Харава і аг.Калядзічы. На ім прысутнічалі навучэнцы, педагогі і работнікі Хараўской СШ, жыхары вёскі Харава і Калядічы і сваякі ахвяр генацыду, прадстаўнікі мясцовай улады.
Актывісты ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» арганізавалі ля помніка дзяжурства ганаровай варты і падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, падчас якой гучалі пранікнёныя словы пра вайну і Дзень Перамогі.
Урачысты мітынг, прысвечаны 80-годдзю Перамогі — уклад нашага пакалення ў стварэнні міру, захавання памяці аб гераічным мінулым малой Радзімы і нашай краіны.
Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца-2025”
Раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарнічка — 2025»
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!»
Удзел у рэспубліканскім суботніку
12 красавіка 2025 года педагогі, работнікі, члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» нашай школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку, прымеркаваным годзе добраўпарадкавання. Узброіўшыся неабходным інвентаром, з бадзёрым настроем і энтузіязмам прыводзілі ў парадак тэрыторыю школы, сквер і луг каля школы: збіралі смецце, зграбалі лістоту і траву, вырубвалі галлё і многае іншае. Агульнымі намаганнямі ўсяго за некалькі гадзін тэрыторыя змянілася. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна, актыўна, дружна, а галоўнае з карысцю, паказаўшы, што праца аб’ядноўвае.
Пасяджэнне дзіцячай палаты Пружанскай раённай арганізацыі ГА «БРПА»
Удзел у занальным аглядзе абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!»
1 лютага 2025 года навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у занальным аглядзе абласнога этапу VIII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!» у г. Брэсце.
Агляд-конкурс праводзіўся з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення пад дэвізам «Беларусь-краіна падвігу, жыццё i дасягненяў!».