Удзел у раённым злёце прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
Напярэдадні Дня піянерыі з мэтай прапаганды дзейнасці дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў, фарміравання ідэйна-маральнай і грамадзянска-патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, папулярызацыі грамадскага дзіцячага руху, абмену вопытам работы дзіцячых арганізацый і аб’яднанняў у працэсе рознабаковых зносін дзіцячых лідэраў 18 мая 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Пружаны імя Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі» прайшоў раённы злёт прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
6 самых актыўных членаў ГА «БРПА» нашай дружыны сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. И атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел розных конкурсах на працягу гэтага навучальнага года.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Май 2024 г.
Зарніца — 2024
Кіналекторый «Трылогія: Адкрыты кінаархіў»
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і
З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб ролі і значэнні сям’і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і пераемнасць пакаленняў; выхавання пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей, разумення важнасці даверных і паважлівых узаемаадносін як асновы сямейнага дабрабыту 15 мая быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям’і.
Ваенна-патрыятычная гульня «Арляня — 2024»
На працягу двух дзён з 10 па 11 мая каманда «Арлы» прымала ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня-2024», праходзячы спаборніцтвы на мясцовасці «Час каманды», у аглядзе строю і песні «Кожны з нас у страі!», «Трапны стралок», «Мужнасць! Адвага! Гонар!», «Баявы лісток», інтэлектуальным квіз-турніры «Памятаем пра мінулае, ганарымся сучаснасцю, думаем пра будучыню!».
Тыдзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
12 мая 2024 года — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З 6 мая па 11 мая ў школе праходзіў тыдзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: конкурс знаўцаў “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, квіз-гульня “Ведаем, паважаем, ганарымся”, выстава “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь. Ад гісторыі да сучаснасці”, класныя і інфармацыйныя гадзіны, агульнашкольная лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба, гімна, сцяга, на якой былі ўручаны падручнікі вучням «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС
8 мая вучні нашай установы адукацыі наведалі Цэнтр бяспекі Камянецкага РАНС, з мэтай замацавання на практыцы ведаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый. Дзеці акунуліся ў свет бяспекі, атрымалі бясцэнны багаж ведаў і практычных навыкаў, якія з’яўляюцца асновай бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях.