Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі
17 чэрвеня для навучэнцаў дзявятых класаў адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі. Свой першы дакумент аб адукацыі атрымалі восем выпускнікоў 9-х класаў. Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна пажадала дзецям зрабіць правільны выбар у жыцці і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі. З добрымі словамі звярнулася таксама і класны кіраўнік Карнялюк Вольга Мікалаеўна і пажадала ўсяго найлепшага ў будучым.