Адзіны ўрок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!»
2 верасня для 1-11 класаў прайшоў першы адзіны ўрок на тэму «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!». У год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы вялі размову аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.
Урачыстая лінейка
02.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага 2024/2025 навучальнага года. Урачыстае мерапрыемства наведалі паважаныя госці: намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Гук С.М., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Агра-Калядзічы” Гук А.В., намеснік дырэктара філіяла “Айчына” ААТ “Белавежскі” Каробка І.А., настаяцель храма “Спорительница хлебов” Кавальскі А.В. Установа пачала новы навучальны год з цёплымі пажаданнямі дабра і плёну ад усіх прысутных.
Жнівеньская канферэнцыя
29 жніўня калектыў нашай школы прыняў удзел у жнівеньскай канферэнцыі «Якасная адукацыя, грамадзянскасць і патрыятызм — ключавы рэсурс развіцця адукацыі Пружаншчыны». На канферэнцыі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі раёна, але і пастаўлены новыя задачы, якія трэба будзе вырашаць у новым навучальным годзе. Маладых спецыялістаў, якія пачынаюць свой працоўны шлях павіншавала дырэктар нашай школы Сідарук Ніна Міхайлаўна і пажадала ім плённай працы на сваіх першых месцах. Лепшыя педагогі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Настаўнік матэматыкі Калюта Алена Яўгеньеўна ўзнагароджана у Граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.
Гонар нашай школы!
Экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»
27 чэрвеня адбылася экскурсія ў мемарыяльны комплекс» Брэсцкая крэпасць-герой » вучняў нашай школы ў рамках мерапрыемстваў прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экскурсія была арганізавана ў музей абароны Усходняга форта — аднаго з самых магутных і арганізаваных ачагоў супраціўлення ў чэрвені 1941 года.
Віншаванне з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Летнія прыгоды. Дзень пятнадцаты. Закрыццё лагера
Ну, вось і праляцела 15 дзён. Здаецца, што яшчэ зусім нядаўна мы стаялі тут і радаваліся таму, што пачынаецца наша змена. Наперадзе было шмат цікавых і займальных спраў: розныя гульні, майстар-класы, экскурсіі! А цяпер усё гэта засталося толькі ў памяці, але мы шчыра спадзяемся, што з радасцю і, напэўна, з лёгкім сумам будзем успамінаць гэтыя дні. Да сустрэчы, лета — 2025!
Шаг к успеху
25 июня 2024 года с воспитанниками пришкольного оздоровительного лагеря «Солнышко» в рамках информационно-просветительской акции «Шаг к успеху» состоялась встреча с народным мастером Республики Беларусь Кулецкой Марией Николаевной.
Мария Николаевна продемонстрировала печатные издания в которых рассказывается о биографии и творчестве, познакомила ребята со своими работами.
«Творчество помогает нам понимать друг друга с полуслова, жить в гармонии с собой и миром, видеть добро» — сказала Мария Николаевна Кулецкая.