31 мая — Апошні дзень перад канікуламі

31 мая для вучняў І-VІІІ і ІХ класаў прайшла святочная лінейка, якая абвясціла пра пачатак летніх канікул. Пасля слоў віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны на мерапрыемства завіталі выпускнікі 11 класса, якія разам з актывам школы і правялі лінейку. Выдатнікі і самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі ўстановы адукацыі.

Продолжить чтение31 мая — Апошні дзень перад канікуламі

Апошні званок для ІХ і ХІ класаў

25 мая для выпускнікоў ІХ і ХІ класаў прагучаў апошні званок. Словы віншавання бацькам, выпускнікам, педагагічнаму калектыву прагучалі ад Пстыга Алены Грыгор’еўны, старшыні Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта, і дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны. Творчы падарунак падрыхтавалі вучні пачатковых класаў, а таксама актыў піянерскай дружыны і актыў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ».

Продолжить чтениеАпошні званок для ІХ і ХІ класаў

Піянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

19 мая ў піянерскай дружыне імя П.І. Клімука прайшло традыцыйнае вялікае піянерскае свята, прысвечанае Дню піянерскай дружбы. На свяце прагучалі словы віншавання ад дырэктара школы Сідарук Ніны Міхайлаўны, сакратара п/а ГА «БРСМ» Жур Ангеліны, старшыні Савета дружыны Губарык Ганны. Лепшыя акцябраты і піянеры былі ўзнагароджаны дыпломамі. Галоўнай падзеяй стаў урачысты прыём у піянеры акцябрат 4 класа. У канцы свята рысёнак Вогнік пажадаў усім: «Яркага лета» і ўручыў невялікія падарункі.

Продолжить чтениеПіянерскае свята да Дня піянерскага сяброўства

Удзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023»

Каманда школы (Давідзенка Вадзім, Скобля Максім, Баландзіна Міраслава,вучні 10 класа; Кавальскі Уладзіслаў, Ліпіч Вераніка, Мірзаеў Рустам, Марчык Мікіта, вучні 9 класа; Крохмаль Максім, Салагуб Алёна, вучні 8 класа; Крывашэева Наталля, вучаніца 7 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».

Продолжить чтениеУдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Арлёнак-2023»

Удзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

Піянеры школы (Саўчук Яўгеній, вучань 8 класа; Губарык Ганна, Чуеў Данііл, Аліфірук Уладзіслаў, Ліштван Лізавета, вучні 7 класа; Усік Іван, Андрусевіч Мацвей, Цямчык Улляна, Ліпіч Вераніка, Кучын Міхаіл, вучні 5 класа) прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023», дзе занялі 1 месца ў конкурсе «Візітная картка».

Продолжить чтениеУдзел у раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца-2023»

Мерапрыемствы да Дня сям’і

З 12 па 15 мая бацькі і дзеці прынялі ўдзел у фотавыставе «Сям’я ў аб’ектыве» і «Хоббі маіх бацькоў». Кожная сям’я атрымала лісты падзякі.

Продолжить чтениеМерапрыемствы да Дня сям’і

Адзіны ўрок «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці», прысвечаны Дню сям’і

15 мая ва ўсіх класах з мэтай выхавання пачуцця любові і павагі да родных і блізкіх людзей прайшлі тэматычныя ўрокі «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці», прысвечаныя Дню сям’і.  Вучні і класныя кіраўнікі вялі гутарку пра ролю і значнасць сям’і не толькі ў жыцці кожнага чалавека, а нават у гісторыі краіны. 

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Лёс маёй сям’і ў гісторыі маёй краіны: сямейныя каштоўнасці», прысвечаны Дню сям’і

Агульнашкольная лінейка, прысвечаная дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага сцяга герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

15 мая ва ўстанове адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, прысвечаная дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага сцяга герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеАгульнашкольная лінейка, прысвечаная дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага сцяга герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Суботні дзень сям’і

13 мая ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям’і. У шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў разам з бацькамі наведалі займальную гадзіну “Калі ёсць сям’я – значыць шчаслівы я”, а для вучняў 5-8 класаў і іх бацькоў прайшла майстэрня зносін «Цяпло сямейнага ачага».

Продолжить чтениеСуботні дзень сям’і

З 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»

Тыдзень пачаўся з адзінага ўрока памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы”. Для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Няхай не будзе ніколі вайны”, старшакласнікі сустрэліся на інтэрактыўнай віктарыне “Старонкамі Вялікай Перамогі». Жадаючыя наведалі школьны музей з экскурсіяй “Становіцца гісторыяй вайна…”. Таксама прайшла выстава газет «Бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія змянілі ход гісторыі».

Продолжить чтениеЗ 3 мая па 10 мая ў школе праходзіў Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі»