Суботні дзень ваенна-патрыятычнага выхавання

Суботні дзень выдаўся вельмі насычаным і плённым. Ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна зносін «Цана Дня Перамогі», конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала «Пошта дабрыні», у рамках якой вучні разносілі паштоўкі ветэранам педагічнай працы да  Дня настаўніка, бабулям і дзядулям да дня пажылых людзей, акцыя «Абеліск». Вучні школы здзейснілі экскурсію ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і музей ДУА  «СШ №1 г.Пружаны імя ЧБВА» з наведваннем выстаў па генацыду беларускага народа, а таксама навучэнцы прымалі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе.

Продолжить чтениеСуботні дзень ваенна-патрыятычнага выхавання

Павага. Клопат. Адказнасць.

У рамках мерапрыемстваў да Дня пажылых людзей у школе прайшоў конкурс малюнкаў «Мае любімыя бабуля і дзядуля», працавала творчая майстэрня «Паштоўка для бабулі, паштоўка для дзядулі», пасля якой, вучні адправіліся  з акцыяй «Пошта дабрыні» павіншавать бабуль і дзядуль, ветэранаў педагагічнай працы, з днём пажылых людзей і з надыходзячым днём настаўніка.

Продолжить чтениеПавага. Клопат. Адказнасць.

Экскурсія ў кінатэатр

У рамках  Году міру і стварэння вучні і настаўнікі ўстановы адукацыі 19 верасня наведалі кінатэатр «Спадарожнік» у г.Пружаны, дзе ажыццявілі прагляд нацыянальнага гістарычнага мастацкага фільма «На другім беразе». Добрая ігра акцёраў дазваляе пранікнуцца пачуццямі і перажываннямі герояў і дае адчуванне сваёй прысутнасці ў гэтым фільме. Акунуцца ў атмасферу таго часу дазваляе і музычнае афармленне. Пасля прагляду мы выходзілі, уражаныя сюжэтам і ігрой акцёраў. Фільм вучыць нас усіх, што менавіта ў адзінстве сіла народа і што будучыня краіны толькі ў нашых руках.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў кінатэатр

З 11 верасня па 16 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

У рамках Тыдня народнага адзінства  ў школе быў праведзены конкурс плакатаў «Proединство», піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння ГА «БРПА», флэшмоб-эстафета, праведзены кіналекторыі «Легенды і паданні Беларусі» для вучняў 1 — 5 класаў і фільм»Тры дні свабоды» для вучняў старэйшых класаў. 15 верасня ў школе прайшоў адзіны ўрок «Дзень народнага адзінства».

Продолжить чтениеЗ 11 верасня па 16 верасня ў школе праходзіў Тыдзень народнага адзінства

Суботні дзень працоўнага і прафесійнага выхавання

Суботні дзень працоўнага і прафесійнага выхавання прайшоў у школе вельмі насычана і пладатворна. Вучні наведалі пазнавальную гадзіну «У свеце цікавых прафесій»,  літаратурна-музычную кампазіцыю «Розныя людзі адной краіны» з удзелам бібліятэкара Калядзіцкага СДК, і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Калі мы адзіныя -мы непераможныя» да Дня народнага адзінства.

Продолжить чтениеСуботні дзень працоўнага і прафесійнага выхавання

Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства

Флэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства ад Хараўской СШ

https://www.instagram.com/reel/CxKr0kOMSG3/?igshid=M2MyMzgzODVlNw

Продолжить чтениеФлэшмоб-эстафета да Дня народнага адзінства

13 верасня — Дзень нараджэння БРПА

Наша ўстанова адукацыі не магла ігнараваць свята піянерскай арганізацыі. 13 верасня ва ўстанове быў праведзены піянерскі збор з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтение13 верасня — Дзень нараджэння БРПА

Суботні дзень здароўя

9 верасня мерапрыемствы ў школе былі прысвечаны здароваму ладу жыцця. Прайшлі гадзіны зносін «Падары сабе здароўе» і «Навошта чалавеку здароўе», адкрыты мікрафон «Мастацтва быць здаровым», а таксама  спартыўна-сямейнае свята «Здаровы я — здаровая сям’я».

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

З 11 верасня па 16 верасня праходзіць Тыдзень народнага адзінства

 

 

 

 

Тыдзень народнага адзінства

Продолжить чтениеЗ 11 верасня па 16 верасня праходзіць Тыдзень народнага адзінства

З 4 верасня па 9 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускага пісьменнасці і друку

Дзень беларускага пісьменства  традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень верасня. У рамках тыдня вучні наведалі інфармацыйны веснік  «Краіна сустракае Дзень беларускага пісьменства», для вучняў  8 — 9 класаў правялася інфармацыйная пляцоўка «Я ўзяў і сярэбныя засцежкі адамкнуў, перачытаў радкі кірыліцы прыгожай», вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў віктарыне «Зямля пад белымі крыламі», а таксама на працягу тыдня можна было наведаць інтэрактыўную пляцоўку «Родныя словы на роднай мове».

Продолжить чтениеЗ 4 верасня па 9 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускага пісьменнасці і друку