Спартландыя «Небяспека — СНІД»
16 лістапада ў рамках мерапрыестваў Сусветнай кампаніі супраць СНІДу і Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў школе прайшла спартландыя «Небяспека — СНІД», якую падрыхтавала настаўнік фізічнай культуры Карнялюк В.М. для вучняў 6 — 7 класаў. Пасля мерапрыемства навучэнцы засталіся з добрым настроем, атрымалі свае ўзнагароды і лістоўкі з інфармацыяй пра СНІД.
Экскурсія ў зал Перамогі
18 лістапада для вучняў 2-3 класаў была арганізавана экскурсія ў зал Перамогі і на выставу «Па матэрыялах рассследавання фактаў генацыду беларускага народа» у ДУ “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Экскурсію для навучэнцаў праводзілі студэнты старэйшых курсаў. Дзеці змаглі дакрануцца да некаторых экспанатаў экспазіцыі, слухалі вельмі ўважліва пра падзеі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па дарозе да Пружанская палаца культуры зайшлі ў сквер імя Гудзімава, дзе знаходзяцца экспанаты ваеннай тэхнікі. Пружанскі палац культуры майстар-клас па саломапляценню. Час прайшоў хутка і цікава.
Наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа»
13 лістапада для вучняў 1 класа і 14 лістапада для вучняў 10 — 11 класаў было арганізавана наведванне школьнай выставы «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа». Экскурсіі правялі члены ГА «БРСМ», кіраўнік і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей», якія расказвалі аб некаторых фактах генацыду на нашай тэрыторыі, аб зверствах, учыненых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экскурсія ў г. Мінск
11 лістапада навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі горад Мінск. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. А таксама змаглі прыадчыніць для сябе некаторыя таямніцы стварэння і гісторыі кіно, наведаўшы нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».
Акцыя «Абеліск»
Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Абеліск», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Старашкласнікі ачысцілі тэрыторыю помніка у в. Скорцы ад апалага лісця і галінак, сабралі смецце, высадзілі кветкі. Дзякуючы дружнай і зладжанай працы наведзены парадак. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў — гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну. Гэта клопат пра будучыню нашага горада, маладое пакаленне павінна ведаць гісторыю і шанаваць памяць продкаў, памятаць, якой цаной дасягнута Перамога.
«Калядная зорка»
З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны прайшоў раённы этап ХХVII рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная зорка», у якім прыняла ўдзел і наша ўстанова адукацыі. У намінацыі «Навагодні касцюм» дыплом І ступені атрымала вучаніца 11 класа Басак Марыя пад кіраўніцтвам настаўніка Астанкавай А.У. Віншуем і ганарымся!
Восеньскія канікулы. Карысныя канікулы. Дзень другі.
31 кастрычніка — Дзень патрыятычных канікул. У гэты дзень былі прапанаваны вучням віртуальнае падарожжа па МК “Брэсцкая крэпасць-герой”, ваенна-спартыўная гульня “Зарнічка”, вусны часопіс “Маладосць, абпаленая вайной”, акцыя “Абеліск”.