Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці і Года якасці
24 снежня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці і Года якасці. Дырэктар школы Сідарук Н.М. павіншавала навучэнцаў з заканчэннем ІІ чвэрці і наступаючым Новым годам і Ражством, уручыла граматы за ўдзел у конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, расказала аб бяспечных паводзінах на зімовых канікулах.
Інфармацыйная гадзіна «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Прагляд фільма «Залатая эпоха «Беларусьфільма»
Адзіны ўрок, прысвечаны 25- годдзю падпісання Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь
Экскурсія ў ААТ «Агра-Калядзічы»
3 снежня ў рамках тыдня прафарыентацыі і факультатываў «Мая прафесійная мара» і «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» навучэнцы старэйшых класаў наведалі ААТ «Агра-Калядзічы». Вучням расказалі пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, правялі па адміністрацыйным будынку гаспадаркі, а некаторыя і пасядзелі ў крэсле дырэктара. Святлана Мікалаеўна Ляўковіч расказала аб магчымасцях атрымання мэтавага накіравання для паступлення на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. А таксама вучні наведалі МТК у аг.Калядзічы і камбікормавы завод, на якім пазнаёміліся з асаблівасцямі вытворчасці камбікорму.
XII раённы інклюзіўным фестываль #ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА
3 снежня навучэнцы ДУА» Хараўская сярэдняя школа» прынялі актыўны ўдзел у XII раённым інклюзіўным фестывалі #ВЫДАТНАЕ ДЗЯЦІНСТВА. Свята было прымеркавана да Міжнароднага Дня інваліда. Гэты фестываль нагадаў усім, што кожны чалавек унікальны, а творчасць, дабрыня і паразуменне — гэта вялікая сіла. Школьнікі глядзелі выступленні, натхняліся сілай духу ўдзельнікаў і вучыліся бачыць свет з розных бакоў.
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2024 г.
28 лістапада ў рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы ШАГ — школа актыўнага грамадзяніна для навучэнцаў старэйшых класаў адбылася дыялогавая пляцоўка пад дэвізам «Маладосць — час выбару. Што можа ГА «БРСМ»?». Вучні пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ГА «БРСМ», з мэтамі і задачамі, напрамкамі работы ГА»БРСМ». Госцем сустрэчы была памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юрысконсульт, актыўны член ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы » Янушка Анастасія Юр’еўна. Анастасія Юр’еўна расказала прысутным аб магчымасцях самарэалізацыі ў сельскай гаспадарцы, прывяла прыклады актыўнага ўдзелу членаў ГА «БРСМ» ААТ «Агра-Калядзічы» ў мерапрыемствах, якія праводзяцца па лініі ГА»БРСМ», матэрыяльным забеспячэнні маладых ініцыятыўных членаў арганізацыі, а таксама правяла прафарыентацыйную работу па выбары прафесіі ў сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы краіны і далейшым працаўладкаванні ў ААТ «Агра-Калядзічы».
ЗАХАВАЕМ ГІСТОРЫЮ: АКНО З МІНУЛАГА — ДЛЯ БУДУЧЫНІ
Навучэнцы нашай школы Макарчук Паліна і Панасевіч Дамініка разам з кіраўніком гуртка «Краязнаўцы» Марчык Л.М. далучыліся да раённай фотаакцыі «ЗАХАВАЕМ ГІСТОРЫЮ: АКНО З МІНУЛАГА — ДЛЯ БУДУЧЫНІ», прысвечанай 85-годдзю ўтварэння Пружанскага раёна. Мэта акцыі — фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да гісторыі роднага краю.
Дзень энергазберажэння
11 лістапада наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у акцыі «Беларусь — энергаэфектыўная краіна».
Мэта правядзення акцыі — павышэнне азнаямлення насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Члены ГА «БРПА» і ГА «БРСМ» расказалі вучням аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, раздалі лістоўкі «10 спосабаў эканоміць элекраэнергію дома».