Бацькоўскі ўніверсітэт
20.06.2024 года ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта адбылася сустрэча з бацькоўскай грамадскасцю на тэрыторыі машыннага двара ААТ «Агра-Калядзічы». Дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Скобля Юлія Мікалаеўна нагадалі бацькам аб прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку па супрацьдзеянні незаконнаму распаўсюджанню наркотыкаў.