Сёння вучні першых класаў развітваліся з букваром. У жыцці ўсё пачынаецца з малога: хлеб — з зярнятка, сонейка — з праменьчыка, дом — з цаглінкі, а веды — з першай кніжкі, якую дзіця прачытала само. Гэта першая добрая кніжка для многіх нашых дзяцей — Буквар. Ён з 1 верасня вучыў нашых першаклашак добраму, светламу і добраму. І мы ўдзячныя яму, і прысвяцілі яму сёння нашае свята.