Лепшыя ЮІДаўцы ў нашай школе
8 красавіка каманда ЮІДаўцаў школы «Светлафор» (Губарык Маргарыта і Андрусевіч Мацвей, 5 клас; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, 7 клас; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, 9 клас; Жур Ангеліна і Зыбін Арцём, 11 клас; кіраўнік Фядотава А.А.) заняла 1 месца ў раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху. ЮІДаўцам не было роўных у конкурсах «Пазнавальная праграма», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», «Плакат». Скобля Аліна стала лепшай у конкурсе «Фігурнае ваджэнне веласіпеда», Губарык Ганна і Зыбін Арцем — у конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі», Андрусевіч Мацвей — «Тэарэтычны экзамен па ПДД». Каманда быдзе прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе конкурсу. Пажадем ім поспехаў!
2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
3-4 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.
Падвядзенне вынікаў вясновых канікул у рамках акцыі «Карысныя канікулы»
Агульнашкольная лінейка 3 красавіка была прысвечана не толькі пачатку новай чвэрці. Дырэктар школы Сідарук Н.М. нагадала ўсім прысутным, што 2 красавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыканцы лінейкі самым актыўным удзельнікам мерапрыемстваў на канікулах, а таксама ўдзельнікам анлайн-канікул былі ўручаны дыпломы і сертыфікаты «Антыдвойка».
Вясновыя канікулы. Карысныя канікулы. Дзень пяты
Дзень 31 сакавіка быў аб’яўлены Днём эканамічных канікул. Для вучняў прайшлі ралявая гульня “Мае першыя фінансы”, урок фінансавай граматнасці “Грошы. Для чаго яны патрэбныя.Бюджэт сям’і». Старшакласнікі распрацоўвалі практычныя саветы “Плацяжы ў Інтэрнэце. Як распазнаць махляра?». Удзельнікі анлайн-канікул сёння вывучалі правы дзіцяці.