З 4 верасня па 9 верасня ў школе праходзіў Тыдзень беларускага пісьменнасці і друку
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў першы тыдзень верасня. У рамках тыдня вучні наведалі інфармацыйны веснік «Краіна сустракае Дзень беларускага пісьменства», для вучняў 8 — 9 класаў правялася інфармацыйная пляцоўка «Я ўзяў і сярэбныя засцежкі адамкнуў, перачытаў радкі кірыліцы прыгожай», вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў віктарыне «Зямля пад белымі крыламі», а таксама на працягу тыдня можна было наведаць інтэрактыўную пляцоўку «Родныя словы на роднай мове».
З 4 верасня па 9 верасня ў школе праходзіў Тыдзень «Мастацтва жыць»
З мэтай устойлівасці да неспрыяльных жыццёвых абставін, у дзяцей у школе праходзіў Тыдзень «Мастацтва жыць». Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Мае шчаслівыя мары», а таксама ў Акцыіі «Усмешка — вырашэнне праблем».
З 1 верасня па 9 верасня ў школе праходзіла Дэкада бяспечных паводзін
У рамках Дэкады бяспечных паводзін у школе прайшла трэніровачная эвакуацыя з будынка школы, прафілактычныя гутаркі » Аб правілах бяспечных паводзін у школе, на вуліцы, дома, у грамадскіх месцах, пазнавальная праграма «Жыццё і бяспека», адкрыты мікрафон «Мая бяспека — мая адказнасць».
З 4 верасня па 9 верасня ў школе праходзіў Тыдзень здароўя і спорту
У рамках Тыдня прайшлі спартыўныя мерапрыемствы для вучняў 7 — 8 класаў «Алімпійскі Квіз», да вучняў пачатковых класаў завітаў на спартландыю Спортык, для старэйшых класаў былі арганізаваны спаборніцтвы па валейболу, а скончыўся тыдзень спартыўна-сямейным святам «Здаровы я — здаровая сям’я».
з 1 верасня па 8 верасня ў школе праходзіў Тыдзень ведаў Правіл дарожнага руху «Ведай правілы — кроч бяспечна»
У рамках Тыдня ведаў Правіл дарожнага руху «Ведай правілы — кроч бяспечна» для вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў «Дзеці. Дарога. Бяспека.», для вучняў 5 — 8 класаў былі праведзены практычныя заняткі на пляцоўцы па вывучэнні ПДР «Ведаем правілы дарожнага руху», а для вучняў 9 — 11 класаў — інтэрактыўная гутарка «Я — адказны веласіпедыст».