Парадак прыёму ў 10 клас

Для прыёма ў 10 клас установы адукацыі навучэнцы (законныя прадстаўнікі) ў перыяд з 13 чэрвеня па 28 жніўня падаюць  наступныя дакументы:

  • заяву на імя дырэктара ўстановы адукацыі;
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя;
  • копію дакумента, які засведчвае асобу навучэнца.

Графік прыёму дакументаў у 10 клас

ПАНЯДЗЕЛАК АЎТОРАК СЕРАДА ЧАЦВЕР ПЯТНІЦА
8.00-13.00 8.00-13.00 16.00-20.00 8.00-13.00 16.00-20.00
Продолжить чтениеПарадак прыёму ў 10 клас

Летнія прыгоды. Дзень адзіннаццаты…Заўсёды варта вучыцца

19 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень інтэлектуала. Выхаванцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», наведалі мультурокі «Адкуль што ўзялося?», а таксама весела правялі час на прагулках і спартыўных спаборніцтвах.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень адзіннаццаты…Заўсёды варта вучыцца

Летнія прыгоды. Дзень дзясяты…Я ганаруся, што я з Беларусі

17 чэрвеня ў лагеры быз аб’яўлены Днём маёй краіны і пачаўся з ўрачыстай лінейкі «Нашы сімвалы — наш гонар». Трэці атрад падрыхтаваў для усіх квэст «Акцябраты вывучаюць Беларусь», а пасля ўсе разам сабраліся на гульні «Мая Беларусь»і наведвалі школьную фотавыставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дзясяты…Я ганаруся, што я з Беларусі

Летнія прыгоды. Дзень дзявяты…Экалогія — гэта ты і я!

Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі на адзін дзень пераўтварыліся ў юннатаў падчас прагулкі «Хто жыве ў нашым вадаёме», абмеркавалі пытанні забруджанасці планеты падчас мультурока «Каманда 99», а таксама прынялі ўдзел у чэмпіянаце па разгадванні галаваломак «Увага на экран!».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень дзявяты…Экалогія — гэта ты і я!

Летнія прыгоды. Дзень восьмы…Вывучаем родны край!

15 чэрвеня ў атрадах прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі родных мясцін. Таксама завочна выхаванцы пазнаёміліся са славутасцямі нашай краіны. Аматары шашак сустрэліся на спартыўных спаборніцтвах.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень восьмы…Вывучаем родны край!

Летнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Сёння ў лагеры быў аб’яўлены Дзень дзіцячай ініцыятыўнасць. Выхаванцы старэйшага атрада дапамагалі важатым малодшых атрадаў. Па выніках дня самыя актыўныя дзеці стануць важатымі на дні самакіравання. Таксама сёння атрады пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання», а таксама выратавальную станцыю на Пружанскім возеры.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень сёмы…Самастойнасць — гэта пра нас!

Летнія прыгоды. Дзень шосты…Вынаходніцтвам быць!

13 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень вынаходніцтва булаўкі. Таму сёння хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць прэзентаваць свае малюнкі-вынаходніцтвы будучыні, а таксама наведаць мультурокі «Фіксікі адкрываюць сакрэты». Усіх жадаючых прыняла майстэрня па вырабу сувеніраў «Другое жыццё рэчаў».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень шосты…Вынаходніцтвам быць!

Летнія прыгоды. Дзень пяты…Здаровым быць модна і неабходна!

12 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень здароўя. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульнёвых праграмах «Калі жадаеш быць здаровым — закаляйся», прагулках «100 крокаў здароўя» і інш.

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень пяты…Здаровым быць модна і неабходна!

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

10 чэрвеня ва ўстанове адукацыі выпускнікам былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, сярод якіх залаты медаліст Зыбін Арцём. Пасля ўрачыстай часткі выпускнікі запрасілі ўсіх гасцей у падарожжа па школьным жыцці выпуску-2023. Дамавічок і Апошні званок увесь вечар намагаліся выправадзіць выпуснікоў са школы. Але ўсе ж напрыканцы вечара самі ўручылі былым адзіннаццацікласнікам «ключыкі» і запрашэнне на вечар сустрэчы з выпускнікамі. Завяршыўся вечар сумеснай песняй выпускнікоў і вучняў школы «А ведаеш, усё яшчэ будзе..»

Продолжить чтениеУ добры шлях, дарагія выпускнікі!

Летнія прыгоды. Дзень чацвёрты…Сябруюць усе!

10 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі правялі пад дэвізам «Сябруюць» усе. Атрады чакалі спартыўныя спаборніцтвы «На старт! Увага! Марш!», мультурокі «Вучымся сябраваць», музыкальныя прагулкі «Калі зсябрам выйшаў у дарогу…».

Продолжить чтениеЛетнія прыгоды. Дзень чацвёрты…Сябруюць усе!