ПЕДАГОГ ГЛАЗАМИ ДЕТЕЙ: ИТОГИ КОНКУРСА

На заседании президиума Брестского областного комитета Профсоюза подведены итоги областного конкурса рисунков «Педагог глазами детей».
Ануфриенко Ольга Николаевна, учитель ГУО «Хоревская средняя школа» Пружанского района ( сын Кирюшин Дмитрий) отмечены дипломом II степени. Поздравляем и гордимся!

Продолжить чтениеПЕДАГОГ ГЛАЗАМИ ДЕТЕЙ: ИТОГИ КОНКУРСА

Урачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі

Здаецца, учарашнія першакласнікі, а сёння ўжо выпускнікі.

13 чэрвеня педагагічны калектыў, выпускнікі і бацькі сабраліся разам, каб адзначыць урачысты момант уручэння атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, да якога нашы выпускнікі ішлі 11 гадоў.

З пажаданнем да выпускнікоў звярнулася Ніна Міхайлаўна Сідарук – дырэктар школы, якая падкрэсліла адзінства вучняў і настаўнікаў на працягу навучання. Кожны з вас пойдзе па сваёй непаўторнай жыццёвай сцежцы, па-рознаму складуцца вашы лёсы. Кожнага чакаюць узлёты і падзенні, але тыя веды, якія вы атрымалі ў школе, прывядуць вас толькі да перамог. Выпуснікам дырэктарам школы былі ўручаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі, пахвальныя лісты.

Продолжить чтениеУрачыстае ўручэнне атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі

Выхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Беларусь – наш гонар

Пяты дзень у прышкольным лагеры «Сонейка» прайшоў пад назвай «Беларусь – наш гонар». У гэты дзень выхаванцы пабывалі на экскурсіі ў сядзібу «Родная», дзе паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах «Вікінгі», на гадзіне зносін «Беларусь – краіна са Знакам якасці» пагаварылі пра дасягненні ў розных галінах нашай Радзімы, а таксама наведалі філіял Хараўскі СКБ.

Продолжить чтениеВыхаваўча-аздараўленчы лагер «Сонейка». Беларусь – наш гонар

Урачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

12 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі вучням 9 класаў. З найлепшыми словами пажаданняў да выпускнікоў звярнулася дырэктар школы Сідарук Ніна Міхайлаўна, класны кіраўнік Імховік Наталля Аляксандраўна, бацькі выпускнікоў.

Продолжить чтениеУрачыстае ўручэнне пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі

«Малая радзіма — вялікае будучае»

Чацвёрты дзень у прышкольным лагеры прайшоў пад назвай «Малая радзіма — вялікае будучае». Для выхаванцаў было прапанавана многа цікавых мерапрыемстваў: працоўная акцыя «Дапамажы прыродзе справай», прымеркаваная да года добраўпарадкавання краіны, спартландыя «Барацьба за скарбы Флінта», мерапрыемства па фінансавай граматнасці  «Сябруй з фінансамі».

Продолжить чтение«Малая радзіма — вялікае будучае»

Прафілактычная гутарка

11 чэрвеня выхаванцы прышкольнага лагера «Сонейка» сустрэліся з Кавалёвым У.М., інспектарам ІСН Пружанскага РАУС. Уладзіслаў Міхайлавіч звярнуў увагу выхаванцаў на бяспечныя паводзіны падчас летняга адпачынку на дарозе, дома, бяспечным інтэнеце, а таксама аб недапушчэнні хуліганства і хішчэння маёмасці. Была праведзена гутарка аб бясечным прыбыванні дзяцей з педагагічным калектывам прышкольнага лагера.

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка

Гісторыя краіны — мая гісторыя

Трэці дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшоў пад назвай «Гісторыя краіны — мая гісторыя». Сёння прайшлі наступныя  мерапрыемствы: спартыўныя эстафеты «Беларусь спартыўная», гадзіна зносін «У сімвалах дзяржавы гісторыя майго народа», флэшмоб «Счаслівае дзяцінства ў роднай краіне» у рамках рэспубліканскай акцыі «Лета-дзецям» сумесна з філіялам Калядзіцкі СДК. Дзень выдаўся насычаным і яркім, нягледзячы на пасмурнае надвор’е.

 

Продолжить чтениеГісторыя краіны — мая гісторыя