Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Згодна з пунктам 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве адной з законных прадстаўнікоў і пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!

У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.

Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 29 жніўня.

 

Прыём дзяцей на вольныя месцы

Прыём заяў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне школы, будзе ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2024 года

 

Продолжить чтениеПарадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Згодна з пунктам 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве адной з законных прадстаўнікоў і пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Продолжить чтениеПарадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Бывай, пачатковая школа!

 31 мая ў нашай школе прайшло ўрачыстае мерапрыемства «Бывай, пачатковая школа!». Заканчэнне пачатковай школы — гэта вельмі важная і кранальная падзея ў жыцці вучняў 4 класа. І нядзіўна, што бацькі і класны кіраўнік Марчык Т.П. прыклалі максімум намаганняў, каб свята прайшло ярка, весела і надоўга запомнілася рабятам.

Продолжить чтениеБывай, пачатковая школа!

Апошні званок для 1-8, 10 класаў

31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні  дырэктара школы Сідарук Н.М., пажаданне настаўніцы пачатковых класаў. За плённую працу ў інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах у гэтым навучальным годзе вучні атрымалі шматлікія граматы. Вучням, якім споўнілася 14 гадоў было ўручана падарункавае выданне «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Продолжить чтениеАпошні званок для 1-8, 10 класаў

Спартландыя «Брэстчына спартыўная»

У апошні дзень чвэрці у школе прайшла спартландыя «Брэстчына спартыўная» у рамках правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 85-годззя Брэстскай вобласці. У спартландыі прынялі ўдзел вучні 5 — 8 класаў. Група балельшчыкаў падтрымлівала каманды «Спорт» і «Фізкультура». Пасля розных выпрабаванняў з невялікім адрывам перамогу атрымала каманда «Спорт».

Продолжить чтениеСпартландыя «Брэстчына спартыўная»

Графік прыёму дакументаў у 1 клас

Графік прыёму дакументаў у 1, 10 клас

ПАНЯДЗЕЛАК АЎТОРАК СЕРАДА ЧАЦВЕР ПЯТНІЦА
8.00-13.00 8.00-13.00 16.00-20.00 8.00-13.00 16.00-20.00
Продолжить чтениеГрафік прыёму дакументаў у 1 клас