Cуботні дзень здароўя

Першая субота III цвэрці прайшла пад дэвізам «Быць здаровым здорава!». Адкрылі суботу лыжныя спабоніцтвы, а працягнулі віктарына “Пра здаровы лад жыцця” і гадзіна зносін «Навошта чалавеку правільная асанка?», завяршыўся дзень гульнёва-пазнавальнай праграмай «На варце здароўя!». Таксама ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Юны турыст» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Пружанскага раёна па спартыўным арыентаванні, каманда старшакласнікаў — у лыжных спаборніцтвах, а ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» — у раённым этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”. Субота прайшла насычана і цікава, а значыць быць такой і ўсёй трэцяй чвэрці!

                                                                                   

 

Продолжить чтениеCуботні дзень здароўя

Акцыя «Падкармі птушачку»

Вучні 1 — 6 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Падкармі птушачку» у рамках абласной экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеАкцыя «Падкармі птушачку»

Наведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

У першы школьны дзень ІІІ чвэрці вучні старэйшых класаў наведалі ў бібліятэцы тэматычную выставачную экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, дзе маглі ўзяць пазнавальныя кнігі па дадзенай тэматыцы, каб прачытаць дома.

Продолжить чтениеНаведванне тэматычнай выставачнай экспазіцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня ўтварэння БССР

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 7 «Вяртаемся дадому, ці сёмы цуд Беларусі — Белавежская пушча»

Апошні дзень лагера пачаўся са спартландыі, а пасля ўсіх чакала свята закрыцця лагера, на якім старэйшы атрад прэзентаваў праект «7 цудаў Беларусі ў мініяцюры». Таксама сёння выхванцы пабывалі на прагулцы «Фотаімгненне», падчас якой зрабілі запамінальныя фотаздымкі зімовага лагера.

                                                                                                                                

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 7 «Вяртаемся дадому, ці сёмы цуд Беларусі — Белавежская пушча»

Навіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»

У апошні дзень 2018 года выхаванцы наведалі  замак Радзівілаў, які зназодзіцца ў г.п.Мір Гродзенскай вобласці. Пасля круглага стала «Замак роду Радзівілаў» усе дружна адправіліся на конкурс малюнкаў і майстар-клас «Мая правільная асанка», пасля пагулялі на свежым паветры. Напрыканцы дня ў лагер завітаў сам Дзед Мароз разам з унучкай Снягуркай і пакінуў пад елачкай кожнаму падарунак. Дзень завяршыўся майстар-класам «Навагодняя паштоўка».

                                                                                                                                         

Продолжить чтениеНавіны лагера «Сонейка»…Дзень 6 «Падарожжа ў Гродзенскую вобласць, ці шосты цуд Беларусі — Мірскі замак»