2 красавіка — День яднання народаў Расіі і Беларусі
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор «Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіяй», які даў новы імпульс працэсу ўсёабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісваюць Дэкларацыю «Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі».
Віншуем і ганарымся!
Калектыў вучняў школы (кіраўнікі — настаўнікі замежнай мовы Скобля Ю.М. і Плеска А.В.) на раённым фестывалі вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове “Assorti-2018” заняў ІІІ месца. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем і ганарымся!
У суботу школьная каманда КВЗ «Школьны дэсант» (Паўлюковіч Іван і Вашчук Уладзіслаў, вучні 11 класа; Губарык Павел і Зыбін Арцём, вучні 6 класа; Губарык Ганна, вучаніца 2 класа) заняла першае месца на раённым этапе абласнога фестывалю школьных каманд КВЗ. Віншуем і жадаем поспехаў на абласным фестывалі, які адбудзецца 13 і 14 сакавіка ў г.Брэсце.
Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся!
Вучні нашай школы Усік Міхаіл (9 клас) і Басак Марыя (5 клас) на другім этапе абласной алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці занялі другія месцы ў сваіх узроставых падгрупах! Вішуем іх і жадаем поспехаў на трэцім этапе.
Віншуем з узнагародай
Вучаніца 6 класа Кавальская Таццяна заняла ІІІ месца на раённам этапе рэспубліканскага конкурсу «Энергія і асяроддзе пражывання» з відаэролікам «Дарослыя, беражыце энергію!» Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!
Віншуем з узнагародамі
Каманда юнакоў (Усік Міхаіл, вучань 9 класа, Паўлюковіч Іван, Вашчук Уладзіслаў, Гаўрылюк Дзмітрый, Казак Ілля, Ігнацьеў Арцем, Салінскі Максім і Драздоў Андрэй, вучні 11 класа) на раённым конкурсе «А ну-ка, парни» была першай у эстафеце, трэцяй ў жыме гіры 16 кг і гістарычнай віктарыне. У выніку каманда школы паказала агульны чацвёрты рэзультат. Віншуем!