Аб’яднанні па інтарэсах. Вынікі і перспектывы
Напрацягу года хлопчыкі і дзяўчынкі школы наведвалі розныя аб’яднанні па інтарэсах. Кожны вучань знайшоў сабе занятак, а самыя лепшыя работы неаднаразова прымалі ўдзел у раённых конкурсах «Калядная зока», «Мая будучыня — бяспека працы маіх бацькоў», «Вясёлкавы калейдаскоп», «Імгненні турысцкага сезону», «Падтрымаем птушак» і інш. Варта адзначыць перамогі ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах «Валейбол» і «Футбол» у раённых спаборніцтвах, 2 места прадстаўнікоў аб’яднання па інтарэсах «Юныя інспектары дарожнага руху» на раённым злеце, а таксама 3 месца на конкурсе «Выконваем законы дарог» Алёны Якуш, прадстаўніка гэтага ж аб’яднання па інтарэсах, з малюнкам «Правільны ўчынак». Час на аб’яднаннях быў праведзены цікава і з карысцю, а значыць роўна праз тры месяцы лета аб’яднанні па інтарэсах зноў адкрыюць дзверы творчасці і навукі.
Суботні дзень бяспечнага лета
У апошнюю школьную суботу вучні школы яшчэ раз успомнілі правілы паводзін падчас летніх канікул, а таксама весела і карысна правялі час.
Віншуем і ганарымся!
Віншуем і ганарымся
Бывай, пачатковая школа!
Пад такой назвай у 4 класе прайшоў ранішнік, на які сабраліся настаўнікі, вучні і бацькі. Падчас ранішніка лепшым вучням былі ўручаны дыпломы, бацькам — падзякі. Прыемным сюрпрызам стала песня, якую выканалі бацькі сваім вучням.
Бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей»
22 мая ў школе прайшоў бацькоўскі сход «Захаванне здароўя дзяцей і адказнасць бацькоў і іншых законных прадстаўнікоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей» з удзелам суб’ектаў прафілактыкі з Пружанскага РАНС, з дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Таксама перад бацькамі выступіў участковы інспектар А.В.Сарока.
«Будзь гатоў!»
19 мая піянеры і акцябраты школы прынялі ўдзел у VІІІ раённым злеце прадстаўнікоў ГА «БРПА», падчас якога акцябраты былі прыняты ў піянеры. Пасля піянеры нашай школы ўсклалі кветкі ля помніка «Спаленым вёскам».