Віншуем і ганарымся
Сотнік Багдана і Баландзіна Міраслава, навучэнцы 6 класа (кіраўнік Салавенюк Н.І.) увайшлі ў склад каманды ад Пружанскага раёна на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда» сярод дзяцей і падлеткаў 5-6 класаў, якія праходзілі ў г. Брэсце! Жадаем дзяўчынкам далейшых спартыўных поспехаў!
Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі
Напярэдадні Суственага дня пошты вучні 3 — 4 класаў разам з класснымі кіраўнікамі наведалі з экскурсійнай праграмай аддзяленне паштовай сувязі, якое знаходзіцца ў аг.Харава, дзе пазнаёміліся з працай работнікаў пошты, а таксама набылі цікавыя газеты, часопісы і паштоўкі.
Віншуем і ганарымся!
Вучань 10 класа Усік Міхаіл заняў І месца ў Чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па эстафетнаму бегу сярод раёнаў ў праграме ХХХV Маларытскага Міжнароднага марафона. Віншуем і жадаем далейшых спартыўных перамог!
Суботні дзень навукі і чытання
6 кастрычніка вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне «Навукачытанія»: наведалі гадзіну разважання «Рэха вайны», гульнёвую праграму “Поле цудаў”, а таксама шукалі самых разумных і кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а спартландыя і спаборніцтвы па піянерболу дапоўнілі яшчэ адзін вясёлы і цікавы школьны суботні дзень.
Вы павялі нас па краіне ведаў…
Так называлася канцэртная праграма, якую падрыхавалі вучні для любімых настаўнікаў. А пачаўся дзень з вясёлых песен пра настаўнікаў і незвычайных матылькоў. Традыцыйна ўжо ў гэты дзень у школе праходзіў Дзень самакіравання, і старшакласнікі добра справіліся са сваімі новымі абавязкамі «настаўнікаў».
Віншуем і ганарымся
Дунько Аляксандр Сцяпанавіч (настаўнік фізічнай культуры і здароўя) узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення.
Падарожжа па казачнай краіне Правілаў дарожнага руху
3 кастрычніка да вучняў пачатковых класаў у госці завіталі Бураціна, Мальвіна і Артэмон, якія разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі здзейснілі падарожжа па краіне Правілаў дарожнага руху. Конкурсы, гульні, песні і танцы…Усе выпрабаванні вучні з лёгкасцю прайшлі і дапамаглі Бураціне разабрацца з дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам і іншымі прамудрасцямі дарогі.