Флікер — надзейны сябар

Скончыўся час, калі мы маглі падоўгу знаходзіцца на вуліцы і нічога не баяцца. Зараз цямнее намнога раней. І ў гэтай цемры вадзіцелям усё цяжэй заўважыць пешахода, які перабягае або пераходзіць дарогу.  Флікер на вопратцы на сённяшні дзень з’яўляецца рэальным спосабам зберагчы дзіця ад траўмы на неасветленым участку дарогі. Калі фары аўтамабіля «выхопліваюць» нават маленькі святлоадбівальнік, вадзіцель здалёк бачыць яркую кропку святла. Таму варыянты, што пешаход або веласіпедыст будуць заўважаны, павялічваюцца ў шмат разоў. Напрыклад, калі ў машыны ўключана блізкае святло, то звычайнага пешахода вадзіцель заўважыць на адлегласці 25-40 метраў. А выкарыстанне флікера павялічвае гэтую лічбу да 130-240 метраў!  Маленькая падвеска або значок  замацоўваюцца на вопратцы, налепкі — на веласіпедзе, самакаце, заплечніку, сумцы. На першы погляд флікер выглядае як цацка. Але яго выкарыстанне зніжае дзіцячы траўматызм на дарозе ў шэсць з паловай разоў! Флікер не баіцца ні вільгаці, ні марозу — насіць яго можна ў любое надвор’е.

Продолжить чтениеФлікер — надзейны сябар

Сустрэча з супрацоўнікамі МНС

У панядзелак нашу навучальную ўстанову наведала Вольга Васільеўна Ляпко, старшы інспектар групы прапаганды і сувязі з грамадскасцю па Пружанскай раёну па надзвычайных сітуацыях, якая засяродзіла ўвагу старшакласнікаў на выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама адказала на хвалюючыя пытанні навучэнцаў.

                                                                                                                                    

Продолжить чтениеСустрэча з супрацоўнікамі МНС

З 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Тыдзень законапаслухмянасці

Продолжить чтениеЗ 8 па 13 кастрычніка ў школе праходзіць тыдзень «Вучымся быць законапаслухмянымі»

Віншуем і ганарымся

Сотнік Багдана і Баландзіна Міраслава, навучэнцы 6 класа (кіраўнік Салавенюк Н.І.) увайшлі ў склад каманды ад Пружанскага раёна на абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы «Шкаліяда» сярод дзяцей і падлеткаў 5-6 класаў, якія праходзілі ў г. Брэсце! Жадаем дзяўчынкам далейшых спартыўных поспехаў!

                                                                                                                       

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся

Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі

Напярэдадні Суственага дня пошты вучні 3 — 4 класаў разам з класснымі кіраўнікамі наведалі з экскурсійнай праграмай аддзяленне паштовай сувязі, якое знаходзіцца ў аг.Харава, дзе пазнаёміліся з працай работнікаў пошты, а таксама набылі цікавыя газеты, часопісы і паштоўкі.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі

Віншуем і ганарымся!

Вучань 10 класа Усік Міхаіл заняў І месца ў Чэмпіянаце Брэсцкай вобласці па эстафетнаму бегу сярод раёнаў ў праграме ХХХV Маларытскага Міжнароднага марафона. Віншуем і жадаем далейшых спартыўных перамог!

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Суботні дзень навукі і чытання

6 кастрычніка вучні школы адправіліся ў падарожжа па краіне «Навукачытанія»: наведалі гадзіну разважання «Рэха вайны», гульнёвую праграму “Поле цудаў”, а таксама шукалі самых разумных і кемлівых падчас гульні «Што? Дзе? Калі?», а спартландыя і спаборніцтвы па піянерболу дапоўнілі яшчэ адзін вясёлы і цікавы школьны суботні дзень.

                                                                                                                

Продолжить чтениеСуботні дзень навукі і чытання

Вы павялі нас па краіне ведаў…

Так называлася канцэртная праграма, якую падрыхавалі вучні для любімых настаўнікаў. А пачаўся дзень з вясёлых песен пра настаўнікаў і незвычайных матылькоў. Традыцыйна ўжо ў гэты дзень у школе праходзіў Дзень самакіравання, і старшакласнікі добра справіліся са сваімі новымі абавязкамі «настаўнікаў».

                                                                  

Продолжить чтениеВы павялі нас па краіне ведаў…