Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні»
14 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 81-ай гадавіне трагедыі ў в.Ала. Хутка не застанецца відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра трагічныя падзеі захаваюць архіўныя дакументы і такія памятныя месцы, як Мемарыяльны комплекс «Ала – месца масавай гібель мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай краіны, якую мы не маем маральнага права забыць, павінны памятаць і ведаць, каб такога больш не паўтарылася.
Каляды стукаюць у акенца
13 студзеня для вучняў пачатковых класаў нашай школы прайшла гадзіна зносін «Каляды стукаюць у акенца» з наведваннем храма «Спорительница хлебов». Настаяцель храма Кавальскі А. В. расказаў вучням пра калядныя святы, праваслаўныя звычаі, дзеці з задавальненнем назіралі за святаром і ўважліва слухалі яго.
Акцыя «Кармушка дабрыні»
Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця
Суботні дзень выдаўся актыўным. Для навучэнцаў была арганізавана віртуальная экскурсія на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта, вучні наведалі віктарыну «Маё здароўе ў маіх руках», гадзіну зносін «Я і маё харчаванне».
У рамках арганізацыі работы Цэнтра патрыятычнага выхавання вучні 9 — 11 класаў наведалі гурток «Юны армеец», які працуе на базе ДУА “СШ №1 г. Пружаны ім.ЧБВА”.
Экскусія ў музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы”
11 студзеня навучэнцы старэйшых класаў наведалі школьны музей “Рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы” у ДУА “СШ №1 г. Пружаны ім.ЧБВА”. Кіраўнік музея Макарчук Ю.І. расказаў пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, у гонар якіх названы вуліцы нашага горада. Экскурсія спрыяла грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў і захаванню гістарычнай памяці.
Аб аб’яўленні 2025 Годам добраўпарадкавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г., якім 2025 год аб’яўлены годам добраўпарадкавання.
Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнай, бяспечнай, сучаснай і эстэтычна арганізаванай асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.
У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак.
Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.
Год добраўпарадкавання закліканы аб’яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.