Віншуем і ганарымся
Муха Андрэй, вучань 7 класа, прыняў удзел у адкрытым першынстве СДЮШАР г.Івацэвічы па лёгкай атлетыцы, прысвечаным памяці В.С.Глушэні, дзе заняў І месца сярод навучэнцаў 2006 г.н. — бег на 60 м., І месца сярод навучэнцаў 2006 г.н. — скачкі ў даўжыню і ІІ месца сярод навучэнцаў 2006 г.н.-бегу на 600 м.. Віншуем і жадаем далешых спартыўных перамог!
Віншуем і ганарымся
Творчы калектыў вучняў (Губарык Ганна, Губарык Маргарыта, Усік Міхаіл, Жур Ангеліна, Басак Марыя, Марчык Яўген) і настаўнікаў (Фядотава Аляксандра Аляксандраўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Насытка Святлана Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў, Чабацько Святлана Сцяпанаўна, настаўнік геаграфіі) школы занялі І месца ў раённым этапе VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Маразоў і Снягурак «ЕЛКА-ФЭСТ-2018», які праходзіў у суботу, 26 кастрычніка, у ЦТДМ г.Пружаны. З конкурснай праграмай «Патрабуюцца памочнікі для Дзеда Мароза» яны будуць прадстаўляць Пружанскі раён на занальным этапе, які адбудзецца 3 лістапада ў г.Кобрыне. Віншуем і жадаем поспехаў.
Суботні дзень прафілактыкі
Апошняя субота І чвэрці была прысвечана прафілактыцы бяспечных паводзін на восеньскіх канікулах: вучні 1-4 класаў наведалі гадзіну прафілактыкі “Бяспечныя паводзіны на канікулах”, а пасля шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Дзеці на дарозе”, для 5 -11 класаў прайшлі гадзіны зносін “Я дома і я на вуліцы. Мае правы і абавязкі” і “Мая бяспека ў маіх руках”, а таксама онлайн-віктарына “Знаўцы Правілаў дарожнага руху”. Пасля ўсе разам сустрэліся на круглым стале «Каштоўнасць жыцця — жыць» з удзелам настаяцеля Свята-Пакроўскай царквы А.В.Кавальскім. Таксама каманда настаўнікаў і вучняў школы прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «ЕЛКА-ФЭСТ», які праходзіў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.
Адзіны дзень інфармавання ў кастрычніку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-2)
У чацвёрты чацвер месяца — 25 кастрычніка — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які ў гэтым месяцы быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі кастрычніка». Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі інфармацыйныя выступленні пра V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, а затым усе разам разважалі наконт асабістага ўкладу ў мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы.
Тэматычны дзень «З Днём нараджэння, камсамол»
Серада 24 кастрычніка для старшакласнікаў школы прайшла пад дэвізам «З Днем нараджэння, УЛКСМ». Вучні 9 — 11 класаў наведалі кіналекторый «100 гадоў УЛКСМ», прынялі ўдзел у гадзіне зносін «Камсамолу 100 гадоў!». Завяршыўся дзень урачыстым уручэннем білетаў членам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Таксама напрацягу дня працавала інфармацыйная выстава «Старонкамі камсамольскага жыцця»