Рэйд па праверцы наяўнасці флікераў
13 лістапада Савет старшакласнікаў правёў рэйд па праверцы наяўнасці флікераў сярод вучняў і працаўнікоў школы.
Віншуем і ганарымся!
Віншуем удзельнікаў агітбрыгады па эканоміі і беражлівасці энергарэсурсаў «Эканомце разам з намі» (Неміровіча Дзмітрыя і Барысевіч Ангеліну, 8 клас; Варабей Злату, Жур Ангеліну, Зыбіна Арцёма, і Белаш Святлану, 7 клас; Сотнік Багдану і Басак Марыю, 6 клас; Скобля Аліну, 5 клас; Кныша Паўла, 3 клас) і іх кіраўніка Аляксандру Аляксандраўну Фядотаву з дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Культурна- відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”!
Суботні дзень малой радзімы
Першая субота новай чвэрці прайшла пад дэвізам «Вялікая любоў да малой радзімы». Вучні наведвалі гадзіну зносін «Землякі і Вялікая Айчынная вайна» і вусны часопіс «Славутыя імёны малой радзімы», пазнавальную гадзіну «Здароўе залежыць ад цябе», а таксама спартландыю «Будучыя алімпійцы». Старшакласнікі сталі ўдельнкіамі медыя-урока «Вялікая любоў да малой радзімы».
Берагчы — значыць захоўваць
Вучні школы прынялі ўдзел у абласной акцыі «Берагчы — значыць захоўваць». На пачатку дня ўсіх чакаў інфармацыйны веснік «11 лістапада — Міжнародны дзень энергазберажэння», а затым акцыя «Берагчы — значыць захоўваць». Вучні пачатковай школы яшчэ прынялі ўдзел у конкурсе загадак «Каб эканомным быць», вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме «Эканомім энергарэсурсы разам».
«Усе фарбы жыцця для цябе»
У раёне рэалізуецца дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе». Мэта марафону — папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці ў грамадстве, аказанне псіхалагічнай падтрымкі маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама маюць патрэбу ў дарагіх аперацыях і лячэнні. Заключным этапам марафону стане абласны дабрачынны канцэрт «Усе фарбы жыцця для цябе» з удзелам зорак беларускай эстрады, які адбудзецца 13 лістапада 2018 гадоў ў Міжнародны дзень дабра ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Пачатак у 18:00. Кошт білета: 5 руб. (дарослыя); 3 руб. (дзеці і пенсіянеры)
Цікавае падарожжа на восеньскіх канікулах
На восеньскіх канікулах вучні школы наведалі Пружанскі раённы Дом рамёстваў, а таксама Пружанскі льнозавод.
Карысныя восеньскія канікулы
На восеньскіх канікулах хлопчыкі і дзяўчынкі цікава і карысна праводзілі вольны час: наведвалі аб’яднанні па інтарэсах, гадзіны зносін, спартыўныя спаборніцтвы, гульні і віктарыны. Для кожнага жадаючага працавалі спартыўная зала, камп’ютарны клас, бібліятэка. Члены БРСМ і БРПА далучыліся да агульнарэспубліканскага праекта «#ЗаДело!», які стартаваў у Беларусі 6 верасня ў Дзень нараджэння БРСМ. БРСМ гэтым праектам заклікае маладых людзей ўнесці свой уклад у навядзенне парадку на тэрыторыі сваёй малой радзімы. Месца для добраўпарадкавання і від работ кожны можа выбіраць самастойна. Члены ГА «БРСМ» і ГА «БРПА» нашай займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый помнікаў воінам Вялікай Айчыннай вайны, члены аб’яднання па інтарэсах «Усмешка» разам з настаўнікамі прынялі ўдзел у занальным этапе VІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Маразоў і Снягурак «ЕЛКА-ФЭСТ-2018». Час восеньскіх канікул праляцеў вельмі хутка і карысна.