Суботні дзень малой радзімы
16 лютага вучні школы здейснілі падарожжа па сваёй малой радзіме, наведаўшы круглы стол “Сімвалы маёй малой радзімы” і конкурс малюнкаў і плакатаў «Вёсачка мая». Таксама вучні 2 — 4 класаў прынялі ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у рамках занальнага цэнтра на базе Мокраўскага ВПК д/с-СШ і раённым этапе алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, дзе вучаніца 8 класа Барысевіч Ангеліна заняла 1 месца!
Салдат вайны не выбірае
Пад такім дэвізам у школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю вываду войскаў з Афганістана. Члены ГА «БРСМ» падрыхтавалі і правялі інфармацыйны веснік «Верталёт як помнік той вайны», дзе расказалі пра помнік воінам-інтэрнацыяналістам, які ёсць у нашым горадзе. Таксама вучні наведалі гадзіну роздуму «Салдат вайны не выбірае» і спартлындыю.
Суботні дзень здароўя
Другая субота месяца традыцыйна праводзіцца пад дэвізам «За здаровы лад жыцця». Не стала выключэннем і субота 9 лютага, якая пачалася з гульняў з мячом. Затым вучні наведалі віктарыну «Пра здароўе ад А да Я», а на праглядзе відэафільмаў на тэму “Быць здаровым вельмі здорава” абмяркоўвалі плюсы здаровага ладу жыцця. Каманда школы прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па стральбе. Таксама вучні здзейснілі падарожжа у Белавежскую пушчу і пагутарылі з самім Дзедам Марозам.
Прафесія — настаўнік
Я ўжо другі год працую настаўнікам фізічнай культуры і здароўя. Вышэйшую адукацыю я атрымала ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна. Ва ўніверсітэце было цікава і карысна вучыцца. Вольнага часу ў нас на факультэце фізічнага выхавання, ў адрозненне ад іншых факультэтаў, амаль не было, таму што пасля асноўных заняткаў мы спяшаліся на трэніроўку або зборы кожны па сваім відзе спорту. Я асабіста займалася лёгкай атлетыкай. Па другой спецыялізацыі “Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць” я праходзіла практыку ў цэнтры з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама мы тэставалі спартсменаў і людзей, якія не займаюцца прафесійным спортам, але якія цікавяцца ўзроўнем сваёй фізічнай падрытаванасці. Варта адзначыць, што на факультэце жадаючыя студэнты займаюцца і навуковай дзейнасцю. Я сама неаднаразова прымала ўдзел у навуковых канферэнцыях. За час вучобы я наведала многія гарады Беларусі, а таксама і замежныя гарады.
Салавенюк Наталія Іванаўна, настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна», 2017 г.