Суботні дзень карысных спраў
Першая субота сакавіка была прысвечана карысным справам. І пасля гадзіны зносін «Карысныя справы кожнаму прыемныя» вучні прынялі ўдзел у акцыях «Абеліск» і «Клопат». Таксама сёння акцябронак Антон Вахновіч, піянер Міхаіл Усік і важаты Святлана Сцяпанаўна Чабацько прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу лідэраў “СуперТройка”, дзе занялі 1 месца! Дапамагалі ім у гэтым вучань 1 класа Іван Усік і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотава.
Адпрацоўка планавай эвакуацыі
1 сакавіка ў рамках Сусветнага дня грамадзянскай абароны ва ўстанове адукацыі прайшла практычная адпрацоўка планавай эвакуацыі, таксама класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя веснікі «Паведамленне аб небяспецы і дзеянні ў дадзенай сітуацыі».
1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў
Генеральная Асамблея ААН у 1987 г. абвясціла 1 сакавіка Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, вызначыўшы тым самым усю важнасць праблемы і праявіўшы сваю рашучасць пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва для дасягнення мэты — сусветнай супольнасці, вольнага ад наркаманіі.
Адзіны дзень інфармавання ў студзені «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-6)
У чацвёрты чацвер месяца вучні 8-11 класаў наведалі адзіны дзень інфармавання «Ганаровае званне — абаронца Айчыны», падчас якога разгледзелі і абмеркавалі наступныя тэмы «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)», «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў».
Адзіны дзень прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!»
Вучні 8-11 класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін «Правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Мая адказнасць за ўчыненне злачынстваў і правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій», якая праводзілася ў рамках адзіных дзён прафілактыкі «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем!».