Cуботні дзень карысных спраў

У гэтую суботу вучні пачатковай школы разам з настаўнікам арганізавалі і правялі акцыю па дапамозе адзінокім пажылым людзям «Клопат», піянеры — акцыю «Абеліск» і акцыю па рамонту кніг у бібліятэцы “Час карысных спраў”, а таксама ўсе разам наведалі гадзіну зносін “Спяшайцеся рабіць карысныя справы” і віртуальную экскурсію “У Брэсцкай крэпасці-героі”.

                                                                                                           

Продолжить чтениеCуботні дзень карысных спраў

Мы вучнямі сталі!

Пад такой назвай прайшло свята першакласнікаў, якія цэлы месяц вучыліся быць школьнікамі: правільна сядзець за партамі, паднімаць руку перад тым, як адказаць на пытанне настаўніка, добра паводзіць сябе не толькі на ўроках, але і на перапынках…Першакласнікі чыталі вершы, спявалі школьныя песні, танцавалі…У госці да іх завіталі Бураціна і Мальвіна, ды завіталі не адны, а з загадкамі, конкурсамі і заданнямі. З усімі «сюрпрызамі» казачных герояў нашы вучні справіліся на «дзесяць!». А значыць, у панядзелак для адзіннаццаці новых вучняў школы пачынаецца новае, цяпер ужо сапраўднае школьнае жыццё, поўнае цікавых прыгод. Поспехаў вам, маленькія вучні!

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеМы вучнямі сталі!

Адзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

У чацвёрты чацвер месяца — 27 верасня — старшакласнікі сабраліся на адзіны дзень інфармавання «Школа Актыўнага Грамадзяніна», які быў прысвечаны тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня». Спачатку перад вучнямі з прывітальным словам выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Фядотава А.А., якая расказала пра Школу Актыўнага Грамадзяніна, а затым усе разам адправіліся ў падарожжа па падзеях верасня. Дапамогу ў правядзенні першага ШАГа аказалі члены ГА «БРСМ», якія вытсупілі з мультымедыйнай прызэнтацыяй спецыяльных відаў зімовай тэхнікі і спортінвентару.

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Верасень 2018 г.

27 верасня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня».

 

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Верасень 2018 г.

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Верасень 2018 г.

27 верасня пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня».

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Верасень 2018 г.

Cуботні дзень сяброўства

22 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі школьную суботу, якая была прысвечана сяброўству. Гадзіна зносін «Каго можна назваць сапраўдным сябрам», спартландыя «Гэты сябар мяч», мультурок «Мы выбіраем сяброўства»…Вучні пачатковых класаў у гэтую суботу нанеслі сяброўскі візіт Пружанскаму раённаму Дому рамёстваў. 22 верасня ў многіх краінах свету праводзіцца Сусветны дзень без аўтамабіля! Вучні нашай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Разумны транспарт» і сталі ўдзельнікамі акцыі «Свет без аўтамабіля».

                                                                                                               

 

Продолжить чтениеCуботні дзень сяброўства