Пазнавальная праграма «Беражыце птушак»

Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» для вучняў 1 — 7 класаў правялі пазнавальную праграму «Беражыце птушак», дзе расказалі пра птушку года — вялікага падворліка, а таксама правязлі ўсіх гледачоў па станцыях горада «Птушкаград».

                                                                 

Продолжить чтениеПазнавальная праграма «Беражыце птушак»

Прафесія — інжынер-электрамеханік

Вучыўся я ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту па спецыяльнасці інжынер-электрамеханік. Спачатку вучыцца было складана, але напрыканцы 2 курса стала лягчэй. Вучоба праляцела настолькі хутка, што прыйшоў час ісці на працу. Працую я брыгадзірам чыгуначнага транспарту і метрапалітэна ў Маторавагонным дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі” (дэпо, дзе новыя электрацягнікі Stadler) на ўчастку па рамонту і абслугоўванню абсталявання. На дадзены момант выконваю абавязкі інжынера-тэхнолага. У мае абавязкі ўваходзіць праца з падначаленымі. Іх у мяне 20 чалавек. Таксама – абслугоўванне абсталявання дэпо: станкі, тэхналагічнае абсталяванне і г.д. Як інжынер, я выконваю дагаворную работу па рамонту інструмента і, увогуле займаюся забеспячэннем рамонтных цэхаў усім неабходным для бесперапыннага рамонту электрацягнікоў. Канечне, без 5 гадоў ва ўніверсітэце, працаваць на такой рабоце было б цяжка. Пра ўніверсітэт я хачу сказаць адно: нам, студэнтам, напрацягу ўсіх гадоў навучання дапамагалі ўсвядоміць, што такое чыгунка, як функцыянуе чыгуначная вытворчасць, як рухаецца цягнік па рэльсах, хто і чым у ім кіруе. Пары, лекцыі, практычныя заняткі, семінары, курсавыя праекты… Лёгка было тады, калі ты карыстаўся не толькі літаратурай, але і галавой: думаў, разважаў, прывучаў сябе да дысцыпліны і адказнасці за свае словы і ўчынкі. Для кожнага студэнта менавіта ўстанова адукацыі, у якой ён вучыўся, з’яўляецца самай лепшай. Так і ў маім выпадку. А сесія… А сесія два разы на год!

 

 

 

 

 

Васюковіч Дзмітрый Сяргеевіч, інжынер-электрамеханік

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт траспарту», 2018 г.

Продолжить чтениеПрафесія — інжынер-электрамеханік

Школа Актыўнага Грамадзяніна. Сакавік 2019 г.

21 сакавіка пройдзе адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна. Сакавік 2019 г.

Віншуем і ганарымся!

Вучаніца 8 класа Астудзіна Галіна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу фатаграфій-матыватараў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і  адзначана дыпломам ва ўзроставай катэгорыі 11 — 13 гадоў у намінацыі «Малая радзіма». Узнагароджанне праходзіла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў г.Мінску. Віншуем Галіну і жадаем далейшых перамог!

                                                                                                                            

Продолжить чтениеВіншуем і ганарымся!

Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва

На працягу тыдня вучні школы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва: конкурс малюнкаў «Мая Радзіма — Беларусь», гульнях па станцыях «У пошуках піянерскага вогнішча» і «Быць разам — працаваць у камандзе», інфармацыйныя гадзіны «25-годдзе Асноўнага Закона Краіны” і г.д. 15 сакавіка ў кожным класе прайшоў агульнарэспубліканскі ўрок «Канстытуцыя маёй краіны», а старшакласнікі былі запрошаны на свята «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” , дзе ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга ўручыла навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў,  выданні «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Таксама вучні школы наведалі выставу «Ідэалогія беларускай дзяржавы».

                                                                     

 

Продолжить чтениеПравядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання 25-годдзя з Дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва

Суботні дзень эканоміі і беражлівасці

16 сакавіка вучні школы наведалі мерапрыемствы, прысвечаныя эканоміі і беражлівасці,  паспаборнічалі падчас спартландыі.

Продолжить чтениеСуботні дзень эканоміі і беражлівасці

Экскурсія на РУП «Брэсцкая АСГДС НАН Беларусі»

Вучні 9 — 11 класаў з прафарынтацыйнай экскурсіяй наведалі рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

                                                                              

Продолжить чтениеЭкскурсія на РУП «Брэсцкая АСГДС НАН Беларусі»

XVІІІ фестываль Брэсцкай лігі клуба вясёлых і знаходлівых

Школьная каманда КВЗ «Ой, да ладно» прыняла ўдзел у XVІІІ фестывалі Брэсцкай лігі клуба вясёлых і знаходлівых, які праходзіў на сцэне Брэсцкага абласнога цэнтра  творчасці моладзі.

Продолжить чтениеXVІІІ фестываль Брэсцкай лігі клуба вясёлых і знаходлівых