Фінансавая граматнасць — упэўненасць у будучыні

З 23 сакавіка па   29 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень «Фінансавая граматнасць».

Для школьнікаў 1-11 класаў праведзены інфармацыйны веснік «Асновы фінансавай граматнасці». Класныя кіраўнікі з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі даступна, наглядна і цікава данеслі да дзяцей складаныя фінансавыя паняцці. Вучні 11 класа распрацавалі і распаўсюдзілі буклеты па фінансавай граматнасці «Мабільныя разводкі». У рамках тыдня дзіцячай фінграматнасці праведзены конкурс малюнкаў, віктарына, гульня «Фінансавая логіка».

Дзякуючы такім мерапрыемствам,  школьнікі набываюць уменні распараджацца грашовымі рэсурсамі, планаваць будучыню і быць гатовымі да непажаданых сітуацый. Настаўнікі школы, у сваю чаргу, спадзяюцца, што дзякуючы такім праектам, вучні змогуць павялічыць не толькі сваю фінансавую пісьменнасць, але і перададуць новыя веды сваім бацькам.

Вынікам дадзенай працы па павышэнні фінансавай адукацыі маладога пакалення стане яго ўпэўненасць у будучыні, стабільнасць і росквіт эканомікі і грамадства ў цэлым.


Продолжить чтениеФінансавая граматнасць — упэўненасць у будучыні

Меры прафілактыкі для дарослых і дзяцей па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання каронавіруснйй інфекцыі (COVID-19)

Продолжить чтениеМеры прафілактыкі для дарослых і дзяцей па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання каронавіруснйй інфекцыі (COVID-19)

Праект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Абласны этап

Атрад «Праменьчыкі дабрыні» завяршыў працу над заданнямі абласнога этапа рэспубліканскай гульні «ДабраДзел». Юныя цімураўцы віншавалі родных з Днём абаронцаў Айчыны і Міжнародным жаночым днём, праводзілі мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста, закладвалі капсулу часу…

Продолжить чтениеПраект БРПА «ДабраДзел». Атрад «Праменьчыкі дабрыні». Абласны этап

Cуботні дзень бяспечных паводзін

Апошняя субота чвэрці была традыцыйна прысвечана бяспечным паводзінам. Вучні пачатковых класаў здзейснілі літаратурнае падарожжа па часопісу «Юны выратавальнік», а старэйшыя шукалі самых кемлівых падчас віктарыны “Правілы дарожнага руху павінны выконваць усе”.

Продолжить чтениеCуботні дзень бяспечных паводзін

«Адкрыць на 100-годдзе Вялікай Перамогі»

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне юныя ўдзельнікі рэспубліканскага праекта «ДабраДзел», акцябрата атрада «Праменьчыкі дабрыні», разам з піянерамі школы ўрачыста заклалі ў школьным музейным вугалку капсулу часу з пажаданнямі акцябратам і піянерам будучыні міру і дабра. Сімвалічным стаў подпіс на капсуле «Адкрыць у дзень 100-годдзя Вялікай Перамогі».

Продолжить чтение«Адкрыць на 100-годдзе Вялікай Перамогі»

Адзіны дзень інфармавання ў cакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)

Сёння старшакласнікі сабраліся на адзіным дні інфармавання «ШАГ», каб паразважаць над тэмай «Мы — грамадзяне мірнай і стваральнай краіны».

Продолжить чтениеАдзіны дзень інфармавання ў cакавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-7)

Практычныя заняткі «Правілы паводзін на дарозе»

Перад вясеннімі канікуламі вучні разам з настаўнікамі практычна адпрацоўваюць правілы паводзін на дарозе, наведваючы пляцоўку па вывучэнні Правіл дарожнага руху.

Продолжить чтениеПрактычныя заняткі «Правілы паводзін на дарозе»