Старт рэспубліканскага конкурса «Пазнай Беларусь»
Басак Марыя, вучаніца 8 класа, і Мірзаеў Рустам, вучань 7 класа, выканалі першае заданне рэспубліканскага конкурса «Пазнай Беларусь» — «Гісторыя Беларусі» і падрыхтавалі паштоўкі пра малую радзіму.
Басак Марыя, вучаніца 8 класа, і Мірзаеў Рустам, вучань 7 класа, выканалі першае заданне рэспубліканскага конкурса «Пазнай Беларусь» — «Гісторыя Беларусі» і падрыхтавалі паштоўкі пра малую радзіму.
Сёння для акцябрат прайшла пазнавальная праграма “Падарожжа з Вогнікам па краіне Піянерыі”, піянеры сустрэліся на віктарыне “Вогнік запрашае на квіз”. Таксама ўсім запомніцца завочнае падарожжа па сайце ГА “БРПА”.
ШАГ у кастрычніку быў прысвечане тэме «ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».
22 кастрычніка вучні 8 — 11 класаў прымуць удзел у адзіным дні інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «ААН-75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН»
У кастрычніку вучні школы прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага Свету», які праводзіць Беларуская Праваслаўная царква.
Вучні 3 класа разам са сваёй настаўніцай прынялі ўдзел у Міжнародны экалагічны ўрок «Лесаманія». Мэта занятка: сфармаваць у дзяцей беражлівыя адносіны да лясоў і навучыць іх навыкам адказнага выбару і выкарыстання прадукцыі з драўніны.
Тыдзень маці пачаўся з тэматычных інфармацыных гадзін, на якіх вучні расказвалі пра сваіх матуль і бабуль. Сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Матуля мілая мая”, а старэйшых папрацавалі ў ролі рэдактараў і журналістаў і выпусцілі свае газеты на конкурс «мама-першае слова».
17 кастрычніка ў школе прайшлі інтэлектуальныя гульні «Што? Дзе? Калі?» у розных узроставых катэгорыях. Жадаючыя змаглі наведаць пазнавальную праграму «Дзе логіка».
У рамках Тыдня маці ў школе праходзіла акцыя «Дзясятка для мамы».