Прагляд і абмеркаванне фільма «Ахвяры звычкі» у рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё»
«Ахвяры звычкі» — менавіта так называецца новы фільм, падрыхтаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
«Ахвяры звычкі» — менавіта так называецца новы фільм, падрыхтаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
Другая субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Сёння вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Што такое здароўе?” і пазнаёміліся падчас мультурока з рознымі відамі спорту. Старэйшыя прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — выбар маладых».
Вучаніцы школы Губарык Ганна і Жур Ангеліна прымалі ўдзел у Восеньскім марафоне, арганізатарам якога выступіла БРПА. Дзяўчынкі кожны дзень атрымлівалі заданне ў ВК, выконвалі яго і збіралі словы-падказкі для выніковага задання-восеньскага вяночка.
Для папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні на Пружаншчыне 2 лістапада стартавала рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Акрамя работнікаў МНС, у акцыі прымуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый. Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы. На першым этапе акцыі ўдзельнікі праедуць па «маршруце бяспекі», дзе раскажуць гараджанам і жыхарам сельскай мясцовасці аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У рамках другога этапу выратавальнікі будуць сустракацца з людзьмі ў арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання. З работнікамі пагавораць пра пажарную бяспеку, раскажуць аб праблеме неасцярожнага курэння і нават будуць мяняць цыгарэты на больш карысныя прадметы. Трэці этап акцыі пройдзе ў Пружанскім каледжы. Спецыяльна для навучэнцаў каледжа выратавальнікі падрыхтавалі інтэрактыўныя мерапрыемствы, тэматычныя конкурсы, пазнавальную літаратуру. На фінальным этапе з 23 па 27 лістапада работнікі МНС правядуць мерапрыемствы ў месцах масавага знаходжання людзей, дзе арганізуюць працу інтэрактыўных пляцовак з падвядзеннем вынікаў конкурсу па стварэнні «бяспечнай попельніцы».
У апошні дзень лагера хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Горад спартыўных рэкордаў, дзе змаглі ўстанавіць новыя рэкорды. Таксама сёння прайшлі выстава малюнкаў «Самы цікавы момант змены» і закрыццё лагера.
На канікулах члены раённай школы піянерскага актыву Марыя Басак і Аліна Скобля плённа папрацавалі над заданнем «Мой дзень у піянерскай дружыне», а таксама правялі майстар-клас «Як правіла завязаць піянерскі гальштук» і з гульнёвай праграмай наведалі выхаванцаў у прышкольным лагеры «Сонейка».