Гадзіна зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей» у рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху
У трэці чацвер лістапада у рамках Адзіных дзён ведаў ПДР члены атрада ЮІД правялі гадзіны зносін «Пешаходны пераход — месца сустрэчы ветлівых людзей», дзе яшчэ раз нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам правілы пераходы праезнай часткі дарогі і практычна замацавалі атрыманыя веды.
19 лістапада — Сусветны дзень некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў
19 лістапада 2020 года — Сусветны дзень некурэння і прафілактыкі анкалагічны захворванняў. Штогадова ў трэці чацвер лістапада ў шэрагу заходніх краін свету адзначаецца Дзень адмовы ад курэння (No Smoking Day). Ён быў усталяваны Амерыканскім анкалагічным таварыствам (American Cancer Society) у 1977 годзе. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: у свеце 90% смерцяў ад раку лёгкіх, 75% — ад хранічнага бранхіту і 25% — ад ішэмічнай хваробы сэрца абумоўлены курэннем; кожныя дзесяць секунд на планеце памірае адзін заўзяты курэц (і гэты ўзровень з кожным годам павышаецца).