Конкурс «Міс Вясна — 2025»
Вясна прыйшла, а з ёй — прыгажосць.
5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Палацы культуры прайшоў раённы этап абласнога конкурсу грацыі і таленту «Міс Вясна — 2025». Удзельніцай конкурсу стала і наша вучаніца Губарык Ганна. Удзельніцы прадэманстравалі неверагодныя здольнасці, абаянне і крэатыўнасць!. У выніку Губарык Ганна атрымала тытул «Міс Вясна 2025 ONLINE». Віншуем і ганарымся!
МЧС напоминает
МЧС напоминает: при выжигании сухой растительности в огне гибнут звери и пресмыкающиеся. Берегите природу!
Конкурс «Я патрыёт сваёй краіны»
1 сакавіка прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” ў рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі “Цягнік памяці”. Прадстаўніком нашай школы быў вучань 10 класа Саўчук Яўгеній. Конкурс праходзіў па такіх намінацыях як партфоліа, візітная картка, эссэ «80 мірных гадоў».
Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання
Суботні дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўнага выхавання выдаўся вельмі насычаным. Сёння навучэнцы прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Пісьменнікі Беларусі”, конкурсе малюнкаў «Мая Беларусь». А самае запамінальнае — гэта было свята «Масленіца прыйшла». На свята былі падрыхтаваны ўсе класы прыгожа, са смачнымі пачастункамі. Для вучняў былі падрыхтаваны конкурсы, песні, танцы. Кожны клас атрымаў дыплом у пэўнай намінацыі.