Інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Шаг к успеху: НЕскучное лето – НЕскучные встречи»
23 чэрвеня адбылася сустрэча выхаванцаў прышкольнага лагера з народным майстрам па лозапляценню Шмыгоўскім В.П. у рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Шаг к успеху: НЕскучное лето – НЕскучные встречи». Лозапляценне — адно з найбольш добра захаваўшыхся рамёстваў на сённяшні дзень. Навыкі гэтага народнага рамяства практычна не былі страчаны, а вырабы — кошыкі, мэбля, сувеніры — карыстаюцца нязменным попытам. Віталь Паўлавіч расказаў выхаванцам аб тым, як рабіць прыгожыя вырабы з лазы з таго моманту, дзе збірае ён свой матэрыял, да ўжо гатовых прыгожых прадметаў мэблі, сувенірных вырабаў. Сустрэча для выхаванцаў была цікавай і карыснай.