З 19 красавіка па 24 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень экалогіі
Конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет»
Фінальным мерапрыемствам тыдня экалогіі стаў конкурс агітбрыгад «Беражы гэты свет». Наглядна, эмацыянальна і, галоўнае, даступна для аднагодкаў, школьнікі ў сваіх выступленнях даносілі важную думку: ахова навакольнага асяроддзя неабходная для выжывання самога чалавецтва, а прырода нашай планеты ўнікальная і яе цяжка аднавіць. Конкурс называўся «Беражы гэты свет»і гэтая фраза выказала стаўленне дзяцей да экалагічных праблем планеты. Сярод вучняў пачатковых класаў лепшымі сталі агітбрыгады 1 і 4 класаў, а сярод старэйшых — 5 і 8 класаў.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-IX класаў у красавіку «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-8)
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: арт-праект «Нашы падарожжы па Беларусі»
Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Красавік 2021 г.
Суботні Дзень, прысвечаны Году народнага адзінства
2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства. У школе 17 красавіка прайшлі мерапрыемствы, прывечаныя Году народнага адзінства. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй суседзі”, для старэйшых — круглы стол «Беларусь учора, сёння, заўтра».