15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Беларусі. Памяць аб людзях, якія прымалі ўдзел у складанай афганскай вайне, якая доўжылася 9 гадоў, ўвекавечана указам беларускага прэзідэнта ў сакавіку 1998 года (№157 ад 26.03.1998). Дзевяцігадовая вайна закончылася 15 лютага 1989 года, у гэты дзень вайскоўцы, якія ваявалі ў Афганістане, вярнуліся на Радзіму.
Белая сініца — птушка года 2022 ў Беларусі
Птушкай 2022 года ў Беларусі абрана белая сініца-невялікая птушка, якая ў нашай краіне жыве толькі на Палессі. Белая сініца, яна ж «лазоревка белая» ці князёк, перамагла бліжэйшых канкурэнтак — драпежную скопу і галубку звычайную — у онлайн-галасаванні на званне птушкі-2022 у Беларусі. Дарэчы, у гэтым онлайн-апытанні мог прыняць удзел кожны жадаючы.
Конкурс малюнкаў «Пасябруй са спортам»
Совмещенный с ЦТ выпускной экзамен можно будет пройти заранее
Да дня юнага героя-антыфашыста
8 лютага — Дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір не толькі ў мірны час, але і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Юныя героі-антыфашысты такія ж самыя дзеці. Яны змагаліся за тое, каб мір быў ва ўсім свеце. Вялікая Айчынная вайна стала цяжкім выпрабаваннем для савецкіх людзей. Яна прайшла праз лёсы многіх сем’яў, дакрануўшыся да кожнага — ад самага маленькага да самага вялікага. Сёння піянеры школы запрасілі акцябрат на вусны часопіс «Юныя героі вялікай вайны». Піянеры расказалі аб юных героях-антыфашыстах, іх нялёгкіх лёсах і адважных учынках.