Наведванне Дня адчыненых дзвярэй у Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы
Наведванне выстаў «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці»
У шосты школьны дзень старшакласнікі наведалі выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах даследавання» і «Дзіцячы погляд з вечнасці», якія знаходзяцца ў музеі «Пружанскі палацык». Выставы прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці і паказваюць работу па даследаванні фактаў генацыду насельніцтва Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Суботні дзень экалогіі
21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, таму субота 19 сакавіка набыла экалагічную тэматыку і пачалася з экалагічнага ўрока “З тысячы планет за Зямлю выдатнейшай няма”. Таксама сёння прайшоў круглы стол «Людзі і смецце – хто каго?» і конкурс малюнкаў “Зямля – наша чыстая планета”. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Ясельда» правялі акцыю «Чысты лес». Кавальская Таццяна і Ліпіч Вераніка (кіраўнік Баран Іна Фёдараўна) прынялі ўдзел у VIII раённым фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод» у намінацыі «Бабуліна кухня».
Палескія рабінзоны. Cакавік «Навыкі рабінзонаў»
У сакавіку атрад акцябрат сустрэўся з сапраўднымі турыстычнымі перашкодамі. Спачатку разбіраліся з турыстычнай экіпіроўкай, выбіраючы групавую і асабістую. Затым тэарэтычна і практычна знаёміліся з турыстычнымі вузламі. Пасля вузлоў усіх чакала выпрабаванне «Палатка». Экіпіроўка складзена, вузялкі завязаны, палатка пастаўлена і самы час зварыць юшку. На жаль, надвор’е не дазволіла зварыць сапраўдную юшку, але ў дзённіку цяпер есць яе рэцэпт і таму у маі рабінзоны з лёгкасцю змогуць яе зварыць. Апошнім заданнем стаў «Компас», падчас якога акцябраты склалі карту будучага паходу. Выпрабаванні пройдзены, і Рабінзон чакае хлопчыкаў і дзяўчынак у красавіку.
Акцыя «Чысты лес»
ТЫДЗЕНЬ НУЛЯВОГА ТРАЎМАТЫЗМУ
У дзяржаўнай установе адукацыі «Хараўская сярэдняя школа» з 21.03.2022 па 26.03.2022 праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Конкурс чытальнікаў “Паклон вам, песняры»
2022 год- год юбiлеяў нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца, Якуба Коласа і Янкі Купалы. Янка Купала і Якуб Колас – таленавітыя стваральнікі неўміручых паэтычных твораў і мастацкай прозы. Яны – нацыянальныя прарокі літаратурна-паэтычнай духоўнай думкі Беларусі. З іх імёнамі звязана станаўленне і развіццё беларускай літаратуры XX стагоддзя, фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў «Паклон вам, песняры», прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Приём в X-е профильные классы
Напоминаем:
Зачисление учащихся в X-е профильные классы проводится на конкурсной основе по результатам IX класса. При этом отметки по профильным предметам должны быть не ниже 7 баллов, а средний балл свидетельства об общем базовом образовании – не ниже 6.