Экскурсія ў Косаўскі палаца-паркавы комплекс
У суботу вучні 6-11 класаў наведалі з экскурсійнай праграмай Косаўскі палаца-паркавы комплекс. Яны пазнаёміліся з палацам Пуслоўскіх, які складаецца з некалькіх частак: цэнтральнага корпуса ў два паверхі, а таксама двух крылаў, якія прымыкаюць збоку, а таксама здзейснілі цікавае падарожжа па тэрыторыі комплексу.
З 4 красавіка па 9 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі
У дзень адкрыцця тыдня ў бібліятэцы прайшла выстава праваслаўнай кнігі «Жывое слова мудрасці духоўнай». Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Цікавыя факты пра кнігі» і конкурсе малюнкаў «Мае любімыя казачныя героі». Сярод вучняў 5-7 класаў прайшла квэст-гульня «Па старонках любімых кніжак». На працягу тыдня жадаючыя маглі прыняць удзел у акцыі «Падары кнігу бібліятэцы».
Суботні дзень здароўя
9 красавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у майстар-класе «Правільная асанка — залог здароўя», пазнавальнай праграме “У краіне здароўя”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на дыскусіі “Здаровы лад жыцця – мода або неабходнасць?”, віктарыне “Я і маё здароўе”. Для ўсіх жадаючых прайшла спартландыя «Вясёлы мяч». Таксама сёння спартыўная каманда школы прыняла ўдзел у вясновым першынстве раёна па лёгкаатлетычным кросе, а творчая каманда — у раённым этапе конкурсу «Хвіліна славы».
Да юбілею Я.Купалы і Я. Коласа
Конкурс малюнкаў «Па старонках купалаўскіх твораў». Для ўдзелу ў конкурсе вучні рыхтавалі свае малюнкі па матывах мастацкіх твораў Я.Купалы і Я. Коласа.
Янка Купала і Якуб Колас — мудрыя і праўдзівыя настаўнікі. Яны пакінулі нам духоўны запавет — любіць, шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі.
Агульнашкольная ранішняя гімнастыка
Да ведама!
Даць ацэнку якасці паслуг, якія атрыманы ва ўстанове адукацыі, Вы можаце на партале качество-услуг.бел. Адсканіруйце QR-код, запоўніце анкету.