З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Не наркотыкам»
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнаснага і пазітыўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця і адмоўнага стаўлення да ўжывання псіхаактыўных рэчываў ва ўстанове адукацыі прайшоў тыдзень «Не наркотыкам». Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спартландыі “Здаровы лад жыцця – наш выбар”, старшакласнікі сабраліся на спаборніцтвах па валейболу.
З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень «Піянерыі-100»
На працягу тыдня піянеры і акцябраты школы прынялі ўдзел у конкурсах і мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння піянерскай арганізацыі. Лепшымі ў піянерскім марафоне «Мы-грамадзяне краіны Піянерыя сталі» акцябраты 2 і 3 класа, а таксама піянеры 5 класа. Перможцы раённага і абласных этапаў піянерскага квіза былі ўзнагароджаны дыпломам фіналіста гульні на рэспубліканскім фестывалі «Тэрыторыя дзяцінства», якія праходзіў у г.Мінску. Завяршыўся тыдзень удзелам піянерскай дружыны ў раённым фестывалі БРПА «100 ПІЯНЕРСКІХ ГАДОЎ».
Суботні дзень піянерскага сяброўства
З 16 мая па 21 мая ў школе праходзіў тыдзень турызму і краязнаўства
На працягу тыдня прайшлі конкурс малюнкаў «Краявіды роднага краю», майстар-клас “Юныя турысты”, экскурсія “Народныя ўмельцы нашага аграгарадка”. Таксама вучні прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе кветак, здзейснілі віртуальнае падарожжа па славутасцях Беларусі і турыстычны паход на р.Ясельда,члены аб’яднання па інтарэсах «Школьны музей» правялі інтэрактыўныя экскурсіі ў школьны музей.