Першы ўрок «Гістарычная памяць-дарога ў будучыню!»
Першы ўрок «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Гістарычная памяць – гэта захаванне і перадача нашчадкам ведаў аб гісторыі сваёй Айчыны, культуры, веры, гераізме продкаў, традыцыях і нацыянальных каштоўнасцях. Толькі дзякуючы памяці можна пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. Гістарычная памяць – гэта тое, што яднае кожнага з нас з іншымі беларусамі. Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага беларускага народа — абавязак кожнага з нас. Давайце будзем годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, будзем любіць, абараняць, берагчы нашу Радзіму, Рэспубліку Беларусь!
Свята першага званка
1 верасня ў 9.00 Хараўская сярэдняя школа па традыцыі сабрала вучняў, бацькоў, гасцей на свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Гук, які ўручыў школе спартыўны інвентар і камп’ютар. Таксама са словамі віншавання выступілі старшыня Хараўскога сельскага выканаўчага камітэта Алена Рыгораўна Пстыга і старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Белавежскі» філіяла «Айчына» Алена Маркаўна Міхалевіч.