Суботні дзень узаемадзеяння з сям’ёй
Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае свята «Тата, мама, я — спартыўная сям’я». На старт выйшлі вучань 1 класа Халецкі Назар з мамай Аленай, вучань 1 класа Гарбар Максім з мамай Анастасіяй, вучаніца 2 класа Ігнацьева Валерыя з мамай Марынай, вучань 2 класа Новік Савелій з татам Віталіем, вучань 4 класа Рогаў Кірыл з мамай Любоўю, вучань 4 класа Кадука Арцём з татам Аляксандрам. Кожная сям’я атрымала дыплом у асобнай намінацыі, а агульную перамогу святкавалі спорт і сяброўства. Дзякуй арганізатарам за цікавыя конкурсы, удзельнікам за яскравыя моманты і кожнаму прысутнаму за атмасферу.
З 19 па 24 верасня ў школе прайшла акцыя «Мы-здаровае пакаленне Брэстчыны»
У рамках акцыі прайшлі агульнашкольная ранішняя гімнастыка для ўсіх вучняў шолы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “У гасцях у Вітамінкі” і спартыўных эстафетах “Да здароўя – напергонкі”. Старэйшыя класы праглядвалі і абмеркоўвалі відэаролікі “Бяспечныя паводзіны ў Інтэрнэце”, а таксама наведалі інфармацыйны веснік “Прафілактыка ўжывання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, алкаголю, тытунёвай і нетытунёвай прадукцыі”. На занятках па асновах бяспекі жыццядзейнасці прайшлі майстар-класы “Як зберагчы сябе ад траўмы”.
З 19 па 23 верасня ў школе праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Тыдзень роднай мовы пачаўся з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску” і прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” ад вучняў 6 класа. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гастранамічным фэсце “Беларуская кухня” і конкурсе творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. 5 — 7 класы наведалі квэст-гульню “Фальклор, фальклор – душа народа”, віктарыну “Пра мову родную маю”. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі анлайн-акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай”, а таксама правялі флаер-фэст “Мой родны кут,як ты мне мілы”. Жадаючыя наведаліў бібіятэцы тэматычныя выставы.
Тыдзень нулявога траўматызму
План по проведению в 2022 году мероприятия «Неделя нулевого травматизма в ГУО «Хоревская средняя школа»
Цель проведения: обеспечение безопасности и здоровья работников на рабочих местах, предотвращение случаев производственного травматизма.
Период проведения с 19.09.2022 по 24.09.2022
Школа Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў: занятак «Я-шчаслівы чалавек»
Новы навучальны год у Школе Актыўнага Грамадзяніна для V-VII класаў пачаўся з заняткаў «Я-шчаслівы чалавек», на якіх вучні шукалі формулу шчасця, а таксама адказвалі на пытанні віктарыны пра родную краіну.
Адзіны дзень інфармавання для VIII-XI класаў у верасні «Школа Актыўнага Грамадзяніна» (ШАГ-1)
22 верасня для старшакласнікаў прайшоў першы адзіны дзень інфармавання ў новым 2022/2023 навучальным годзе па тэме «Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна». Члены ГА «БРСМ» пазнаёмілі прысутных з праектам «Цягнік Памяці», пасля абмеркавалі ў інфармацыйным блоку «Лета – час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў». Фіналам сустрэчы стала распрацоўка і прэзентацыя памятак «Як правільна агранізаваць канікулы».
Мерапрыемствы ў рамках Адзінага дня бяспекі
22 верасня ў рамках Адзінага дня бяспекі ва ўстанове адукацыі прайшла трэніровачная эвакуацыя, падчас якой вучні і калектыў школы яшчэ раз практычна адпрацавалі эвакуацыю з будынка школы. Таксама прайшла акцыя «5 правіл бяспекі», падчас якой вучні яшчэ раз успомнілі правілы паводзін пры пажары.
З 16 па 22 верасня ў школе праходзіў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гутарках з элементамі дыспуту “Аўтамабіль – гэта добра ці дрэнна?”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся за круглым сталом «Аўтамабіль.Дарога. Пешаход», а для старшакласнікаў прайшла прэс-канференцыя «Экалогія і аўтамабіль». 22 верасня ў школе прайшла акцыя «Дзень без аўтамабіля».
22 верасня ў Пружанскім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
22 сентября в Пружанском районе пройдет Единый день безопасности. В преддверии дня усилия организаторов будут направлены на формирование в обществе культуры безопасности жизнедеятельности, проведение образовательно-воспитательной работы и пропаганду безопасных условий проживания населения.
В этот день пройдёт множество обучающих профилактических мероприятий по предупреждению чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений и обучению правилам поведения в условиях различных ЧС. Информационные материалы к Единому дню безопасности будут широко транслироваться в СМИ, на интернет-ресурсах и в местах массового пребывания людей.
Главными организаторами акции выступают органы государственного управления и субъекты профилактики правонарушений. Также к ним подключатся общественные объединения, средства массовой информации и иные заинтересованные организации.
Итоговым мероприятием в этот день будет организация тематических площадок субъектов профилактики на площади возле Дворца культуры в 14.00.
Пружанский РОЧС