Адукацыйная экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»

80 гадоў адлучаюць наш народ ад тых трагічных падзей, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Менавіта таму 30 красавіка напярэдадні Вялікай Перамогі, вучні ДУА «Хараўская сярэдняя школа» вырашылі здзейсніць паездку ў адзін з самых знакавых аб’ектаў Беларусі —  ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Вучні 9-11 класаў наведалі экспазіцыю «Музей вайны — тэрыторыя міра».

 А таксама навучэнцы наведалі гістарычную экспазіцыю «Летапіс Брэсцкай крэпасці», якая размяшчаецца ў Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі і  раскрывае старонкі мінулага і сучаснасць крэпасці. На фоне гістарычных падзей прадстаўлены вобразы людзей, якія адыгралі пэўную ролю ў гісторыі Брэсцкай крэпасці.

Продолжить чтениеАдукацыйная экскурсія ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой»

Наведванне памятнага знака на месцы масавых пакаранняў насельніцтва ў 1942 годзе ва ўрочышчы Бронная Гара

2 мая навучэнцы 7 — 8 класаў наведалі памятны знак на месцы масавых пакаранняў насельніцтва ў 1942 годзе ва урочышчы Бронная Гара. Урочышча Бронная Гара — месца масавага знішчэння савецкіх людзей.

У канцы лістапада 1942 г. нямецкімі акупацыйнымі ўладамі было знішчана больш за 50 тысяч мірнага насельніцтва, у пераважнай большасці яўрэяў.

7 ліпеня 1994 года на Броннай Гары адкрыты помнік ахвярам фашызму.

7 чэрвеня 2007 года на пастаменце помніка ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам на чатырох мовах — беларускай, англійскай, іўрыце і ідышы аб тым, што помнік устаноўлены ў памяць аб ахвярах нацызму.

У 2021 годзе месцу масавага знішчэння прысвоены статус гісторыка-мемаральнага месца пахавання.

Продолжить чтениеНаведванне памятнага знака на месцы масавых пакаранняў насельніцтва ў 1942 годзе ва ўрочышчы Бронная Гара

Квалификационный экзамен по результатам теоретического обучения освоения образовательной программы профессиональной подготовки рабочих (служащих) в рамках учебного предмета «Трудовое обучение» на III ступени общего среднего образования по профессии «Рабочий зеленого строительства»:

Дата

Начало экзамена

Класс

Предмет

Форма проведения экзамена

Кабинет

22 мая

14.00

XI

Трудовое обучение

6113-004 «Рабочий зеленого строительства» с присвоением квалификации 2 разряда

в устной форме

 № 8

Продолжить чтениеКвалификационный экзамен по результатам теоретического обучения освоения образовательной программы профессиональной подготовки рабочих (служащих) в рамках учебного предмета «Трудовое обучение» на III ступени общего среднего образования по профессии «Рабочий зеленого строительства»:

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца-2025”

30 красавіка прайшла раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца-2025», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі на базе ДУДА «Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна» ў аг.Руднікі.

Продолжить чтениеСпартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца-2025”

Субота 3 мая запрашае на Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

 

План работы

Продолжить чтениеСубота 3 мая запрашае на Дзень грамадзянскага і патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Наведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Брацкаю магілу ў аг.Чарнаўчыцы наведалі навучэнцы нашай школы. У цэнтры вёскі стаіць манумент — скульптурная фігура смуткуючай маці на пастаменце. Пліта з чорнага мармуру з прозвішчамі 507 пахаваных. Побач шэсць стэл з імёнамі воінаў-землякоў, якія загінулі на фронце. Устаноўлены ў 1994 годзе.

Мы ніколі не забудзем тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы ў аг.Чарнаўчыцы

Наведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

У рамках ваенна-патрыятычнага выхавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі вучні нашай школы наведалі знакавае месца ў аг.Турна Вялікая, каля будынка школы, дзе пахаваны 15 воінаў Савецкай Арміі, загінуўшых ў ліпені 1941 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 13 партызан, перапахаваных ў 1982г. У 1962 годзе ўстаноўлена скульптура смуткуючай жанчыны.

Продолжить чтениеНаведванне Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан

Праваслаўе майго краю

28 красавіка адбылася экскурсія «Праваслаўе майго краю» ў храм Покрыва Прысвятой Багародзіцы ў аг. Руднікі. У мястэчку Руднікі Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Настаяцель храма Анатоль Васільевіч Кавальскі расказаў,што храм быў пабудаваны ў 19 стагоддзі на месцы старой драўлянай царквы, якую пабудавалі ў пачатку ХVIII стагоддзя. Храм Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1872 г.) унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеПраваслаўе майго краю

Бацькоўскі ўніверсітэт

26.04.2025 года класныя кіраўнікі Баран І.Ф., Імховік Н.А., Кніга А.У. наведалі машынны двор ААТ «Агра-Калядзічы» ў рамках работы «Бацькоўскага ўніверсітэта». З бацькоўскай грамадскасцю былі абмеркаваны пытанні прафесійнай арыентацыі, магчымасці дапамагчы дзіцяці ў перыяд экзаменаў, прымянення праграмных дадаткаў для бацькоўскага кантроля.

Продолжить чтениеБацькоўскі ўніверсітэт

Адкрыты абласны фестываль-конкурс юных мадэльераў «Brest junior fashion»

26 красавіка 2025 г. навучэнцы нашай школы прадставілі сваю калекцыю адзення «Папяровае адраджэнне» ў адкрытым абласным фестывалі-конкурсе юных мадэльераў «Brest junior fashion». Фестываль праводзіўся ў мэтах папулярызацыі і падтрымкі юных талентаў, умацавання і ўстанаўлення кантактаў паміж творчымі аб’яднаннямі юных мадэльераў.

Нашы дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Кіраўнік: Астанкова А.У. Віншуем і ганарымся!

Продолжить чтениеАдкрыты абласны фестываль-конкурс юных мадэльераў «Brest junior fashion»