Праект «Цімураўцы.by». Лістапад. Медыцынскае цімураўства

У лістападзе ўдзельнікі рэспубліканскага піянерскага праекта «Цімураўцы.by» паспрабавалі сабе ў ролі «медыкаў». Спачатку дружная каманда акцябрат, піянераў і членаў ГА «БРСМ» распрацавала «Лістоўкі здароўя», падрыхтавалі стэнд «Будзь здаровы разам з БРПА!» і выступіла ў класах з хвілінкамі здароўя, яшчэ раз нагадаўшы вучням школы пра правілы здаровага ладу жыцця. А пасля запрасіла ўсіх на «Народную зарадку» ад ГА «БРСМ». Дзякуючы заданням лістапада цяпер удзельнікі праекта ведаюць, што такое медыцынскае цімураўства, і могуць працаваць далей у дадзеным накірунку, таму што здаровым важна быць заўсёды!

Продолжить чтениеПраект «Цімураўцы.by». Лістапад. Медыцынскае цімураўства

Школа Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2022 г.

24 лістапада для вучняў VІІІ — ХІ класаў пройдзе адзіны дзень інфармавання па тэме «Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць-надзейны падмурак незалежнасці» (развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, вытворчасць калійных угнаенняў).

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна для VIII-XI класаў. Лістапад 2022 г.

Рэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Лістапад. Тэрыторыя творчасці

З тэрыторыі творчасці пачалі сваё падарожжа атрад акцябрат «Летуценнікі» па рэспубліканскім акцябрацкім маршруце «Тэрыторыя дзяцінства». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новай тэхнікай малявання «Дудлінг», а таксама склалі партрэт свайго атрада. Час прайшоў цікава і карысна, а яшчэ вельмі дружна, таму што акцябраты дапамаглі адзін аднаму, падказвалі, які ўзор лепш выбраць. Заданні лістапада паспяхова выкананы, а значыць наперадзе «Летуценнікаў» чакае новая тэррыторыя. Якая? Гэта пакуль што сакрэт.

Продолжить чтениеРэспубліканскі акцябрацкі маршрут «Тэрыторыя дзяцінства». Лістапад. Тэрыторыя творчасці

З 21 лістапада па 26 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

План правядзення тыдня 

Продолжить чтениеЗ 21 лістапада па 26 лістапада ў школе праходзіць Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

З 14 лістапада па 19 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Тыдзень пачаўся з дыскусійнай пляцоўкі для старшакласнікаў  “Курэнне – фактар рызыкі”. Для вучняў пачатковых класаў прайшла гадзіна зносін “Не пачынайце курыць!”. Вучні 5 — 8 класаў наведалі пазнавальную праграму “Курыць – здароўю шкодзіць”. 17 лістапада, у Сусветны дзень адмовы ад курэння вучні 6 — 11 класаў наведалі кіналекторый «Здаровы ты — здаровая нацыя». На працягу тыдны прайшлі тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, а таксама выстава літаратуры “За свет без тытунёвага дыму”.

Продолжить чтениеЗ 14 лістапада па 19 лістапада ў школе праходзіў Тыдзень барацьбы з курэннем

Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Трэцяя субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана працоўнаму выхаванню і прафесійнай арыентацыі. Сёння прайшоў конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, мультурок “Калейдаскоп прафесій”, а таксама гульнёвая праграма “У свеце прафесій” і акцыя «Мая дапамога кніжкам».

Продолжить чтениеСуботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

Аб’яднанне па інтарэсах «Юныя мастакі»

Вучні 1 і 2 класаў у 2022/2023 навучальным годзе займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Юныя мастакі». Хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца маляваць не алоўкамі і фарбамі, а пры дапамозе кляксаграфіі, сваіх пальчыкаў і нават ствараюць карціны з пластыліну!

Продолжить чтениеАб’яднанне па інтарэсах «Юныя мастакі»

“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху

 

 

Продолжить чтение“Правілы бяспечных паводзін на дарозе” ў рамках Адзіных дзён ведаў Правілаў дарожнага руху