Гадзіна Памяці, прысвечаная Міжнароднаму Дню вызвалення вязняў канцлагераў

Па рашэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. 11 красавіка ў класах прайшлі гадзіны Памяці. Вучні пазнаёміліся з трагічнымі лёсамі вязняў канцлагераў, здзейснілі віртуальныя падарожжа па помніках, якія ўсталяваны на месцы канцлагераў у Рэспубліцы Беларусь, і яшчэ раз успомнілі пра трагічнае мінулае Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеГадзіна Памяці, прысвечаная Міжнароднаму Дню вызвалення вязняў канцлагераў

Экскурсія ў Косаўскі палаца-паркавы комплекс

У суботу вучні 6-11 класаў наведалі з экскурсійнай праграмай Косаўскі палаца-паркавы комплекс. Яны пазнаёміліся з палацам Пуслоўскіх, які складаецца з некалькіх частак: цэнтральнага корпуса ў два паверхі, а таксама двух крылаў, якія прымыкаюць збоку, а таксама здзейснілі цікавае падарожжа па тэрыторыі комплексу.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў Косаўскі палаца-паркавы комплекс

З 4 красавіка па 9 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

У дзень адкрыцця тыдня ў бібліятэцы прайшла выстава праваслаўнай кнігі «Жывое слова мудрасці духоўнай». Вучні пачатковых  класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне «Цікавыя факты пра кнігі» і конкурсе малюнкаў «Мае любімыя казачныя героі». Сярод вучняў 5-7 класаў прайшла квэст-гульня «Па старонках любімых кніжак». На працягу тыдня жадаючыя маглі прыняць удзел у акцыі «Падары кнігу бібліятэцы».

Продолжить чтениеЗ 4 красавіка па 9 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Суботні дзень здароўя

9 красавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у майстар-класе «Правільная асанка — залог здароўя», пазнавальнай праграме “У краіне здароўя”, вучні 5 — 8 класаў сустрэліся на дыскусіі “Здаровы лад жыцця – мода або неабходнасць?”, віктарыне “Я і маё здароўе”. Для ўсіх жадаючых прайшла спартландыя «Вясёлы мяч». Таксама сёння спартыўная каманда школы прыняла ўдзел у вясновым першынстве раёна па лёгкаатлетычным кросе, а творчая каманда — у раённым этапе конкурсу «Хвіліна славы».

Продолжить чтениеСуботні дзень здароўя

Да юбілею Я.Купалы і Я. Коласа

Конкурс малюнкаў «Па старонках купалаўскіх твораў».  Для ўдзелу ў конкурсе вучні рыхтавалі свае малюнкі па матывах мастацкіх твораў Я.Купалы і Я. Коласа.

Янка Купала і Якуб Колас — мудрыя і праўдзівыя настаўнікі. Яны пакінулі нам духоўны запавет — любіць, шанаваць, берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі.

Продолжить чтениеДа юбілею Я.Купалы і Я. Коласа

Агульнашкольная ранішняя гімнастыка

7 красавіка, у Сусветны дзень здароўя» вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у агульнашкольнай ранішняй гімнастыцы.

Продолжить чтениеАгульнашкольная ранішняя гімнастыка